Культура1515

«Раней здымаўся адзін фільм на 8 год, а цяпер — дзесяткі за год, дзякуючы «Белсату»

16 сакавіка, у віленскім Доме правоў чалавека быў прэзентаваны дакументальны фільм Вольгі Мікалайчык «Вызваленне».

У дзень беларускай Салідарнасці, 16 сакавіка, у віленскім Доме правоў чалавека быў прэзентаваны дакументальны фільм Вольгі Мікалайчык «Вызваленне». На паказе прысутнічалі сама аўтар і адна з гераіняў фільма – Галіна Лукашова‑Сіўчык. Заля была поўная рознанацыянальнай публікі: ад мясцовых беларусаў да грузінаў і шведаў.

«Мне было цяжка рабіць гэтае кіно, — кажа рэжысёр, — але больш у маральным сэнсе. Столькі пакутаў, слёз, а ты не можаш нічога змяніць. Не можаш вызваліць дзіця з турмы, суцешыць гора маці. Але я адчуваю ўдзячнасць за дзейнасць гэтых людзей, і нам трэба здымаць пра гэта фільмы. Раней здымаўся адзін фільм на 8 год, і ўсе на яго маліліся. А за апошнія гады з’явілася каля сотні новых кінастужак, у асноўным у супрацоўніцтве з «Белсатам», і нам трэба працягваць гэты пачатак, фіксаваць падзеі. Трэба прызнаць, маё кіно хутчэй негатыўнага настрою, бо для аптымізму пакуль няма нагоды. Тым не менш, ёсць вера, ёсць прастора для надзеі. Без яе героі не змагаліся б».

Галіна Лукашова‑Сіўчык, сыны якой, Вячаслаў і Кастусь, удзельнічаюць у апазіцыі, адказвала на шматлікія пытанні замежных гасцей, што даведаліся многа новага з фільма і былі ўражаныя жорсткасцю, накіраванай ад уладаў на нязгодных.

«НН» спытала ў Вольгі Мікалайчык, ці даўно яна задзейнічана ў сферы дакументалістыкі: «Я доўгі час была прадзюсэрам Юрыя Хашчавацкага. А калі сама ўзяла ў рукі камеру, зразумела, што мне вельмі падабаецца здымаць. Спецыяльнай адукацыі я не атрымлівала, але шмат чаму навучылася на міжнародных кінашколах. Мае планы – зняць фільм пра апусцелыя беларускія вёсачкі, іх самотных жыхароў, а таксама нядоўгую стужку пра Яну Палякову. Вельмі моцна мяне ўсхвалявала яе смерць…»

Даведка. Дакументальны фільм «Вызваленне» (2008) створаны на творчай кінастудыі «Брамафільм» па замове тэлеканала «Белсат». Сюжэт ахоплівае падзеі 2008 года ў Беларусі, у ліку якіх усталяванне крыжа ў в. Дражна, смерць Ірыны Казулінай, вызваленне Андрэя Кіма, затрыманні апазіцыйнай моладзі і г.д. Фільм улучае ў сябе інтэрв’ю, архівы, рэпартажныя здымкі, аднак пры гэтым не пазбаўлены эмацыйнага элементу.

Каментары15

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць