Грамадства2727

Вітаўтас Ландсбергіс: Хай Беларусь вырашыць, хто яна — «зялёны чалавечак» ці незалежная дзяржава

Delfi.lt

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс у інтэрв'ю «Свабодзе» заявіў, што калі Беларусь хоча быць сапраўды незалежнай дзяржавай, то павінна адмовіцца ад АЭС, якую ён называе «цалкам крамлёўскім праектам», піша «Радыё Свабода».

«Беларусь робіць нам свінства. Каля самай нашай мяжы. Гэтая мяжа ў выпадку аварыі не спыніць радыянуклідаў, яны пойдуць у наш бок. Таму мы стварылі гэты Рух, каб нас пачулі беларусы. Гэта не антыбеларускі рух, мы жадаем росквіту і поспехаў нашым суседзям. Мы разлічваем на тое, што Беларусь нарэшце прачнецца і загаворыць сама», — сказаў Ландсбергіс.

У нядзелю літоўскі палітык прыняў удзел у першым з'ездзе Руху супраць Беларускай АЭС. Яго стварылі літоўскія кансерватары, лібералы і грамадскія дзеячы. На першым з'ездзе, які адбыўся ў нядзелю, перад прысутнымі выступілі і беларускія апазіцыянеры: Анатоль Лябедзька, Зміцер Кучук і Павел Севярынец. Праз тэлефон удзельнікаў прывітала Святлана Алексіевіч. Рух пазіцыянуе сябе як арганізацыю шырокага спектру палітычных сілаў, якая будзе дамагацца закрыцця станцыі ў Астраўцы.

«Гэта пытанне волі Беларусі. Ці мае яна нейкае права голасу? Яна павінна сама вырашыць, кім яна хоча быць — незалежнай краінай ці калоніяй. Хай Беларусь нарэшце вырашыць, хто яна — «зялёны чалавечак» ці незалежная дзяржава. Яна павінна прамовіць сваім языком, чаго яна хоча. Спадар Лукашэнка павінен вырашыць, ці ён самастойны лідар, ці падпарадкоўваецца царку ў Маскве».

Сход праігнаравала Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя. Яна сцвярджае, што гэта выключна палітычны праект кансэрватараў пад выбары. Ландсбергіс моцна раскрытыкаваў палітыкаў левага крыла.

«Пра палітычнае выкарыстанне гэтага пытання кажуць тыя, хто нічога іншага не можа, акрамя як ляпаць языком. Сацыял-дэмакраты нічога не змаглі зрабіць супраць будаўніцтва БелАЭС. Іх перамовы з Менскам вынікаў не даюць, бо ініцыятар АЭС сядзіць не ў Мінску, а ў Маскве. Гэты ініцыятар спрабуе нават разбіць салідарнасць балтыйскіх краін у гэтым пытанні, спрабуючы падкупіць палітыкаў», — лічыць Вітаўтас Ландсбергіс.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць