Усяго патроху3434

Іван Эйсмант і Давыдзька абмяркоўвалі на БТ платны доступ да «Нашай Нівы»

Адной з тэмаў чарговага «Клуба рэдактараў» на БТ стаў платны доступ да сайта «Нашай Нівы».

Удзельнікі праграмы на чале са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам зацікавіліся выказваннем Генадзя Давыдзькі, апублікаваным на сайце «НН». Але не змаглі яго прачытаць, бо яно знаходзіцца ў платным доступе.

Чытайце. Давыдзька: У «Восені патрыярха» Маркеса шмат паралеляў з Беларуссю

«Журналіст «Нашай Нівы» ўзяў інтэрв’ю ў Генадзя Давыдзькі. І атрымаўся вось такі загаловак. «Давыдзька: «У «Восені патрыярха» Маркеса шмат паралеляў з Беларуссю». Хто не ў курсе, «Восень патрыярха» — твор пра старога дыктатара, які напрыканцы зусім выжыў з розуму. І мы ўсе падумалі: і праўда, што там такога Генадзь Браніслававіч сказаў? — заявіў Іван Эйсмант. — Але не! Артыкул аказаўся платным. У выніку ўжо колькі дзён ён вісіць закрытым для большасці чытачоў, а загаловак крычыць на ўсю краіну. Я прапаную проста зараз пацікавіцца ў Генадзя Давыдзькі, ці сапраўды «Наша Ніва» напісала тое, што ён хацеў сказаць, альбо атрымалася як заўсёды».

У выніку вырашылі пазваніць Давыдзьку. Яго голас вывелі ў студыю. 

«Я чытаў гэты загаловак. Я на гэты сайт часам заходжу, увогуле «Нашу Ніву» нават паважаю. Таму што «Наша Ніва» не выконвае ідэалагічную замову з-за мяжы. Яны — «Наша Ніва» — проста такія юныя і «Баба-яга супраць», таму часам там бываюць цікавыя матэрыялы. Я натыкнуўся на гэты загаловак, гляджу — платны. Ёлкі-палкі, ну хай зарабляюць на маім меркаванні, толькі б не скажалі і не перадзёргвалі! — патлумачыў Генадзь Давыдзька.

Проста калі да мяне падышлі ў спешцы на выставе і спыталі, якія кнігі я люблю, я сказаў: Габрыэль Маркес. «А што менавіта?» Ну, кажу, «Сто гадоў адзіноты». «А як вам «Восень патрыярха? Не лічыце, што ёсць агульнае нешта?» Ну справа ў тым, што класіка ёсць класіка, і там абагулены вобраз усіх існуючых тыранаў у Маркеса! У гэтым рамане, наколькі я памятаю, куча легенд, гісторый, плётак, якія супярэчаць адна адной. І гэта сатырычны, фантасмагарычны раман. Я не ведаю, што там хлопцы выцягнулі, але сам факт: атрымліваць грошы, як яны кажуць, за прапагандыста Давыдзьку — найвышэйшы пілатаж, я іх віншую».

«Будзем спадзявацца, «Наша Ніва» ўсё ж адкрые нам гэты артыкул, купляць мы яго — прабачце, Генадзь Браніслававіч, — не будзем», — падсумаваў Іван Эйсмант.

Падпісацца на «НН» можна па спасылцы. Доступ да платных артыкулаў каштуе ўсяго 8 рублёў на месяц. А на год — 60 рублёў. У развітых краінах большасць інтэрнэт-СМІ — платныя. У Беларусі «Наша Ніва» — першая практыкуе анлайн-падпіску.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць