Улада2929

Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі: Сілавога захопу Беларусі не будзе

Валерый Казакоў — расійскі пісьменнік і чыноўнік. Ён нарадзіўся ў вёсцы Гарбавічы Чавускага раёна. Працаваў вайсковым журналістам. Пасля адстаўкі засвяціўся ў Радзе бяспекі і Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, быў памочнікам упаўнаважанага прадстаўніка па Сібірскай федэральнай акрузе, узначальваў культурную аўтаномію «Беларусы Расіі».

Са спадаром Казаковым журналіст «НН» перасекся на Мінскім кніжным кірмашы. Размова адбывалася па-беларуску.

Валерый Казакоў. Фота Надзеі Бужан.

«НН»: Спадар Валерый, сённяшнія рознагалоссі між Беларуссю і Расіяй — гэта сур’ёзна? Ці памірацца як заўсёды?

Валерый Казакоў: Я не бачу крызісу. Ёсць пэўныя моманты росту, ёсць добрае, ёсць нядобрае ў гэтым. Але такі працэс ужо ідзе дваццаць гадоў. У снежні бывае адно, а ў лютым ужо зусім іншае. Тое, што выносяць вялікімі літарамі ў загалоўках СМІ — гэта зусім не тое, што ёсць насамрэч. Самае галоўнае, што паміж дзяржавамі няма мяжы. Калі людзям зручна жыць у такіх дзяржавах — гэта добра.

«НН»: Нават сітуацыя з нафтай — гэта не прыкмета крызісу?

ВК: Гэта таксама сезоннае. Калі было б нешта сур’ёзнае, то не было б у Беларусі ні нафты, ні паліва, а тут усё ёсць. Дваццаць гадоў існуе саюзная дзяржава і дваццаць гадоў напрыканцы года ўзнікаюць пэўныя пытанні. Навошта гэта? Можа, гэта традыцыя.

«НН»: Вы працавалі і ў Радзе бяспекі Расіі, і ў Адміністрацыі прэзідэнта, у вас застаецца шмат уплывовых сяброў. Скажыце шчыра, дык усё ж існуюць планы далучэння Беларусі да Расіі?

ВК: Ведаеце, я шукаў гэтыя планы. Усіх сваіх знаёмых тузаў, казаў: ну раскажыце, калі ласка. І ведаеце, нават хітрыкаў у вачах ні ў кога не бачыў. Ніхто не чуў пра такія планы. У нас калі нешта і робіцца, то выключна выпадкова. Зрабілася — і ўсё. Трэба помніць, што час змяніўся. Ужо нельга ўявіць сабе нейкія сілавыя планы захопу Беларусі, такое немагчыма і такога не будзе.

«НН»: Можа, скажаце, што і ціску на Лукашэнку наконт эканамічнай незалежнасці таксама няма?

ВК: Наколькі я ведаю Аляксандра Рыгоравіча, гэта пустая справа на яго ціснуць. Усё адно ён будзе трымацца той лініі на незалежнасць, якую ўзяў апошнім часам. Вельмі прыемна, што частка апазіцыі (хаця не дужа добрае слова «апазіцыя» — гэта ж звычайная частка беларускага соцыуму) працуе ва ўнісон з уладамі.

«НН»: Нядаўна ў Мінск прыязджаў дзяржсакратар ЗША Пампеа — гэта добра ці кепска?

ВК: Каб ён прыехаў толькі ў Мінск — гэта было б адно, а то ён і туды, і сюды, і там, і тут. Такі чаўночны забег атрымаўся. Усё, што робіцца дзеля сусветнага міру, — гэта добра.

«НН»: А як вы ў Маскве падтрымліваеце добрую беларускую мову?

ВК: Проста — гэта Караткевіч, гэта мая бабуля і гэта Віця Шалкевіч.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены Анджэй Пачобут

Вызвалены Анджэй Пачобут

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць