Здарэнні55

Берасцеец заплаціў за паездку ў таксі сувенірнай зброяй

У Брэсце мужчына аплаціў паездку на таксі сувенірным пісталетам-кулямётам, паведамляе БелТА.

Выпадак адбыўся 17 снежня 2019 года. У Маскоўскі РАУС Брэста звярнуўся таксіст. Ён расказаў, што яго пасажыр замест грошай за праезд пакінуў у салоне аўтамабіля пісталет-кулямёт. Невядомы мужчына папрасіў пачакаць каля дома, пакуль ён сходзіць за грашыма для аплаты паездкі. Праз некаторы час пасажыр вярнуўся з прадметам, падобным да зброі, і аддаў яго кіроўцу.

Спецыяліст высветліў, што выраб з'яўляецца макетам пісталета-кулямёта Судаева ўзору 1943 года.

Пасажырам аказаўся 57-гадовы берасцеец. Мужчына растлумачыў, што ў той момант у яго не было грошай, таму аплаціць паездку вырашыў сувенірнай зброяй.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны24

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам25

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць