Усяго патроху66

Анатомiя сцервы

Калi мужчына сцiплы, закамплексаваны, ён проста баiцца сцерваў i ведае, што яму ў стасунках з ёю нiчога «не свецiць». А, калi мужчына ўпэўнены ў сабе, з грашыма, жыццёвым вопытам — ён ацэньвае жанчыну з такiм тытулам найвышэйшым балам.

Хто такая сцерва? — запытаў я, на мой погляд, у класiчнай сцервы. А потым яшчэ ў дзвюх. Самая «ўзорная» не пакрыўдзiлася. Толькi ў сваю чаргу адразу адзначыла: гэта можна сфармуляваць у залежнасцi ад таго, хто пытае i... Далей яна разважае. Калi жанчына так называе другую, аказваецца, гэта камплiмент.

Калi мужчына сцiплы, закамплексаваны, ён проста баiцца сцерваў i ведае, што яму ў стасунках з ёю нiчога «не свецiць». А, калi мужчына ўпэўнены ў сабе, з грашыма, жыццёвым вопытам — ён ацэньвае жанчыну з такiм тытулам найвышэйшым балам.
Ведае, што сцервы — дастойныя «супернiцы» на фронце кахання. Перамагчы такога «ворага» — вельмi эфектная перамога.

Iншыя сцервы адказвалi прыкладна тое ж. Я так разумею, сцервы — гэта абавязкова прыгожыя, разумныя i таямнiчыя жанчыны. Вядома ж, пра розум заўсёды можна паспрачацца, але факт:

сцерва заўсёды паводзiць сябе так, каб атрымаць карысць.
Мужчынам, напрыклад, будзе карыстацца, каб атрымаць ад яго як мага больш грошай, каб выйсцi на новы, больш высокi ўзровень стасункаў, калi ён займае нядрэнную пасаду.

А народзiць дзiця (дзяцей) i стасункi апусцяцца на ўзровень нуля. Будзь упэўнены, шаноўны таварыш‑мужчына, алiментамi ў выпадку чаго ўсё не скончыцца. Альбо будзе рабiць так, каб ты нiколi не здолеў пайсцi з сям’i, а, калi ўсё‑такi атрымаецца, будзеш пастаянна выслухоўваць — вось ты кiнуў, а грошай, што ты даеш на дзяцей, не хапае.

Сумеснае жыццё са сцервай — гэта асобны артыкул.

Ты, калi нават не «пад абцасам», усё роўна будзеш заўсёды «пад ёй».
Не захочаш, падымеш бунт — надоўга забудзеш пра сэкс, не ўбачыш усмешку, наогул пакажацца, што пра цябе забылi. I пачнеш рабiць глупствы — апраўдвацца па дробязях, купляць дарагiя падарункi, каб зноў заваяваць давер. I заваюеш, пакуль не зробiш чарговую памылку ў стасунках. Сцерва нiколi не зразумее, калi ты з сябрамi выйдзеш у горад, каб пасядзець у кавярнi. Як жа — прыйдзеш потым да яе з пахам гарэлкi. Непрыемна ёй. Пры гэтым сцерва можа пакiнуць цябе з дзецьмi ў яе ж дзень нараджэння i адправiцца святкаваць з сяброўкай. I вернецца дамоў пад вечар «цвярозай» (яны ж толькi шампанскае пiлi — бутэлькi па дзве).

Сцерва заўсёды ведае, чаго хоча.
Ты вядзеш сябе iдэальна: мо пасядзiце разам, запалiце свечку i потым... Не. Яна лепш пойдзе па крамах, а калi вернецца, выкажа прэтэнзiю — грошай шмат патрацiла, а ты пра яе патрэбнасцi i не думаеш (толькi праца i сэкс у галаве).

Тое што хоча жанчына, хоча Бог. Гэта пра сцерваў. Агрэсiўная i свабодная, сэксуальная, з псiхалогiяй вольнай кошкi. I часцей за ўсё сяброўкi ў iх — з «той жа партыi».

Не ведаю, i чаму многiм мужчынам падабаюцца такiя жанчыны? Толькi здагадваюся. Сцервы — яны як дарагiя касцюм i парфума, крутая аўтамашына. З такой не сорамна «выйсцi ў свет», прыйсцi ў госцi да сябра, жонка якога i не сцерва наогул, i выглядае не так «стыльна». I ты мiжволi пачынаеш ганарыцца, што твая — лепшая.

Сцерваў страшна страцiць, бо да iх так хутка прывыкаеш,
што здаецца — без iх «садызму» i «армейскай муштры» жыць не зможаш.

Са сцервамi цяжка, сумна, бо газет, як часта бывае, яны не чытаюць, у тэатр ходзяць толькi калi ў спектаклi занятыя «зоркi», кола тваiх сяброў яны «прафiльтруюць» i пра некаторых давядзецца забыць. I навошта яны нам такiя? Таму што i без iх сумна, цяжка... Мо таму i плацiм у прамым i пераносным сэнсе гэтага слова?

Каментары6

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў5

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць