Улада2323

Шмат апазіцыйных лідараў з'ездзілі ў Тбілісі. Што яны там рабілі?

У сацыяльных сетках многіх апазіцыйных палітыкаў напрыканцы мінулага тыдня можна было пабачыць здымкі з Грузіі.

То Анатоль Лябедзька з Віталём Рымашэўскім сфоткаюцца ў джыгіцкім адзенні, то Алена Анісім запосціць рамантычныя здымкі старога Тбілісі. Што рабіла дэлегацыя апазіцыі ў сталіцы Грузіі?

8-10 снежня ў Тбілісі адбывалася паседжанне парламенцкай асамблеі «Еўранэста». Гэта такая міжпарламенцкая арганізацыя, якая створаная для збліжэння краін, што ўдзельнічаюць ва «Усходнім партнёрстве». Беларусь не мае прадстаўніцтва ў «Еўранэсце» праз фальсіфікацыі выбараў.

Гасцямі ад Беларусі на гэты раз былі запрошаныя намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька, старшыня ТБМ Алена Анісім, прадстаўнік Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў, кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Аляксей Янукевіч расказаў, што ў рамках парламенцкай асамблеі было паседжанне працоўнай групы па Беларусі, дзе ў асноўным абмяркоўваліся нядаўнія парламенцкія выбары ў нашай краіне. «Я сказаў, што гэтыя выбары нельга лічыць свабоднымі і дэмакратычнымі. З 250 прадстаўнікоў Партыі БНФ ва ўчастковыя камісіі былі ўключаныя толькі пяцёра. Назіральнікі не маглі сачыць за падлікам галасоў. Кандыдат ад БНФ, доктар Васіль Раманаў з Гомеля праз свой удзел у выбарах быў звольнены з працы», — кажа Янукевіч.

На думку Янукевіча, пакуль нерэальна гаварыць, што ў бліжэйшы час беларускі парламент можа быць прадстаўлены як раўнапраўная дэлегацыя «Еўранэста». Тое самае пацвярджае і Анатоль Лябедзька. «Дзесяць крэслаў для Беларусі ў ПА «Еўранэста» застануцца пустымі», — адзначае ён у фэйсбуку.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць