Свет66

Экс-прэзідэнт Францыі Сарказі заявіў пра заняпад Еўропы

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі падчас дыскусіі з экс-прэм'ерам Іспаніі Хасэ Аснарам на канферэнцыі ў Мадрыдзе заявіў, што агульныя праблемы ліберальных партый неад'емна звязаны з крызісам Еўропы. Паводле яго слоў, цэнтр свету зараз зрушыўся на ўсход, паведамляе РБК.

«Калі нехта думае, што праблема толькі з палітычнымі партыямі, то ён выпускае з-пад увагі заняпад Еўропы, заняпад Захаду. (…) З 7 млрд чалавек, якія насяляюць Зямлю, 4 млрд жывуць у Азіі, а ў цэнтры (у Еўропе) толькі 800 млн. Мы больш не стрыжань зямлі, і для гэтага ёсць дэмаграфічныя прычыны», — патлумачыў Сарказі. «Як можна абараняць дэмакратычныя каштоўнасці ў свеце, у якім мы ўжо не прэваліруем?» — дадаў ён.

Сарказі скептычна адазваўся і пра Еўрапейскі саюз. «Я перакананы еўрацэнтрыст. Але як можна стварыць адзінае цэлае з 27 розных дзяржаў? Пры гэтым існуе чатыры розныя еўрапейскія аб'яднанні: зона Шэнгена, зона еўра, абаронны саюз і сам па сабе ЕС. Усе гэтыя структуры зусім розныя», — заявіў былы прэзідэнт Францыі, параіў не думаць састарэлымі катэгорыямі.

Пры гэтым Сарказі выказаўся супраць падзелу Еўропы на часткі. Паводле яго слоў, крызіс дэмакратыі прыводзіць да сепаратызму. «Нам патрэбна новая мэта», — заявіў ён

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць