Здарэнні55

У Полацку васьмікласнікі дапамаглі затрымаць педафіла

Мужчына рабіў злачынныя дзеянні ў дачыненні да малалетніх не толькі ў Полацкім, але і Мінскім раёне. Падзея, пасля якой яго ўдалося затрымаць, адбылася ў красавіку, паведамляе БелТА са спасылкай на абласную міліцыю.

Навучэнцы 8-га класа Дыяна Сачак, Злата Дзягель і Мілена Арол падчас прагулкі каля ракі Палата ў зарасніку заўважылі дарослага мужчыну. У яго на каленях сядзела напаўаголеныя малая дзяўчынка. Школьніцы забілі трывогу — зламыснік спалохаўся і паспяшаўся сысці. Дзяўчынкі вырашылі за ім прасачыць, на дапамогу паклікалі знаёмых хлопцаў Максіма Бубнова, Цімафея Карасёва, Марка Лешчанку, Гасана Гусейнава, Рэната Хамзаева, Уладзіслава Шпета і Дзяніса Макаевіча.

Хлопцы далучыліся і пачалі пераследваць патэнцыйнага злачынцу, пры гэтым хлопцы задавалі яму пытанні, што менавіта ён рабіў з маленькай дзяўчынкай, куды накіроўваецца, адзін з хлопцаў патэлефанаваў бацьку, распавёў, што здарылася, папрасіў выклікаць міліцыю, паведамляў па тэлефоне, куды яны ідуць. У выніку, зламысніка ўдалося затрымаць.

Мужчыну затрымалі. Зараз заведзена крымінальная справа па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй.

Падчас следства ў падазраванага былі канфіскаваныя біяўзоры, якія пацвердзілі дачыненне да здзяйснення злачынства ў дачыненні да малалетняй ў лютым 2017 года ў Мінскім раёне. Перад судом мужчына будзе адказваць за ўчыненне двух асабліва цяжкіх злачынстваў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць