Кіно77

Культавы серыял «Чарнобыль» з'явіцца ў беларускай агучцы

Неўзабаве пасля выхаду фінальнай серыі нашумелага міні-серыяла «Чарнобыль», які распавядае пра трагічныя падзеі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года, новы хіт HBO стане даступны на беларускай мове: відэасэрвіс VOKA сумесна з Амедыя ТБ (брэнд AMEDIATEKA Home of HBO) прыступіў да працы над стварэннем яго беларускай агучкі.

Чытайце таксама: Серыял «Чарнобыль»: амерыканцы стварылі вобраз беларускі, якая павінна прадухіліць знішчэнне кантынента

Міні-серыял «Чарнобыль» — гэта хроніка адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у сусветнай гісторыі, якая ўражвае сваёй рэалістычнасцю і драматызмам. Самыя цяжкія наступствы выбуху прыняла на сябе менавіта тэрыторыя Беларусі. Гэтая акалічнасць прымушае беларускіх гледачоў ставіцца да серыяла з асаблівай увагай: бо ўсё, што адбываецца ў кадры — частка іх агульнай гісторыі і агульнай трагедыі. Непасрэдная ўзаемасувязь падзей міні-серыяла і адной з самых драматычных старонак беларускай гісторыі і стала галоўнай прычынай для таго, каб даць гледачам VOKA магчымасць глядзець яго на беларускай мове.

Міні-серыял «Чарнобыль» узнаўляе падзеі адразу пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распавядаючы пра ахвяраў, прынесеных дзеля ліквідацыі яе наступстваў і прадухілення яшчэ большай бяды. Сцэнар для праекта напісаў Крэйг Мазін («Беласнежка і Паляўнічы 2»). Каб узнавіць карціну падзей максімальна аб’ектыўна і блізка да рэальнасці, ён абапіраўся на архіўныя крыніцы, сведчанні відавочцаў і іншыя гістарычныя дакументы. А асноўныя здымкі праходзілі ў лакацыях, блізкіх да Чарнобыля і тэрытарыяльна, і гістарычна: у Літве і Кіеве. Пры гэтым вялікая частка натурных здымак энергаблокаў Чарнобыльскай АЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, пабудаванай па падобным праекце.

Брытанскі акцёр Джарэд Харыс («Mad Men», «Карона») выканаў ролю Валерыя Лягасава, члена ўрадавай камісіі па расследаванні прычынаў і па ліквідацыі наступстваў аварыі. Стэлан Скарсгард («Дзяўчына з татуіроўкай дракона», «Меланхолія») сыграў намеснік кіраўніка савета міністраў СССР Барыса Шчарбіну, кіраўніка гэтай камісіі. Намінантка на «Оскар» Эмілі Уотсан («Рассякаючы хвалі») увасобіла вобраз выдуманага вучонага-фізіка Ульяны Хамюк, якая імкнецца раскрыць сапраўдную прычыну аварыі. Паставіў серыял шведскі рэжысёр Йохан Рэн (вядомы па працы над хітамі «Ва ўсе цяжкія» і «Вікінгі»).

Зараз відэасэрвіс VOKA прыступіў да падрыхтоўкі перакладу і агучкі міні-серыяла на беларускую мову. Серыял у звыклай версіі ўжо цяпер можна паглядзець у раздзеле AMEDIATEKA. У раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску» «Чарнобыль» з’явіцца ў пачатку ліпеня.

Каментары7

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву17

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву17

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць