Мова88

Ва Украіне зацверджаны новы правапіс. Як цяпер будуць перадавацца беларускія імёны

Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў новы ўкраінскі правапіс, які пасьля грамадзкага абмеркаваньня прапанавала нацыянальная камісія ў пытаньнях правапісу, піша «Радыё Свабода».

Цяпер ва ўкраінскую артаграфію вяртаецца большасьць нормаў, што дзейнічалі да моўнай рэформы 1933 году — тады, падобна як у Беларусі, камуністычная партыя адміністрацыйна ўвяла новыя правілы, накіраваныя на збліжэньне ўкраінскай мовы з расейскаю.

Новы ўкраінскі правапіс таксама набліжаны да моўнай традыцыі і народнага маўленьня: залежна ад жывога вымаўленьня і дзеля мілагучнасьці чаргуюцца формы прыназоўнікаў у / в, з / із, зі, зо, злучніка і / й; дапускаецца літара и- ў пачатку слова (гэтага не было ў «харкаўскім» правапісе 1928 году); магчымая характэрна цьвёрдая аснова ў родным склоне назоўнікаў накшталт Русь, незалежністьРуси, незалежности (дагэтуль дазвалялася толькі мяккая — Русі) ды іншае.

Вяртаецца даўнейшая перадача іншамоўных словаў адпаведна заходнеэўрапейскай традыцыі асваеньня. У прыватнасьці, літара Hh заходніх моваў перадаецца пераважна праз Гг: госпіс, гостель, Гіндустан; грэцкая Θ (тэта) можа перадавацца і праз Т: етер поруч з ефір, катедра, АтениАфіни), міт поруч зь міф і гэтак далей.

Апроч таго, афіцыйна зацьверджана магчымасьць выкарыстаньня фэмінітываў — авторка, прем’ерка, редакторка.

Новыя правілы ахопліваюць ня толькі ўласна правапіс, але і граматыку, і пунктуацыю, і адпаведныя эпосе электронных тэкстаў патрабаваньні да іх афармленьня.

Як будуць перадавацца беларускія імёны

Новы правапіс канчаткова зацьвердзіў, што беларускія і расейскія імёны будуць перадавацца ўкраінскімі адпаведнікамі.

У часе грамадзкага абмеркаваньня некаторыя адмыслоўцы прапаноўвалі адмовіцца ад «савецкай традыцыі» і трансьлітараваць беларускія імёны і прозьвішчы блізка да арыгіналу. Аднак у выключэньні трапілі імёны толькі некаторых беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў культуры — Алеся Адамовіча, Петруся Броўкі, Рыгора Барадуліна (Алесь, Пятрусь, Ригор). Імя Васіля Быкава будзе пісацца Василь Биков (вымаўляецца прыблізна як [Васыль Быкоў]).

Каментары8

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко57

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць