Мова1616

Мова наша. Май ці травень?

Як правільна: май ці травень? Людзі, для якіх беларуская мова чужая, а расейская родная, часам пераносяць унутраную логіку расейскай мовы на беларускую. Скажам, у расейскай «бегемот» і «гіпапатам» — абсалютныя сінонімы, і для іх гэта абсалютна нармальна. Але калі ў расійскай мове ёсць толькі «чай», ім думаецца, што ў беларускай мове мусіць быць толькі адзін яго адпаведнік. Між тым у беларускай мове існуюць два нейтральныя сінонімы «чай» і «гарбата». Няма ніякай розніцы: чай ці гарбата, чай з мятай ці гарбата з мятаю. Тое самае і са словамі «май» і «травень». Ці вось вам прыклад з ангельскай мовы: litter, garbage, trash, junk, waste, rubbish… Па-ангельску маса сінонімаў, вельмі блізкіх, для аднаго нашага слова «смецце». 

Слова «май» — абсалютна нармальнае. Па-беларуску жыта «маюе» (па-расейску: колосится), першыя грыбы — «маёвыя» (па-расейску: каласавікі). Але існуе і сінонім «травень» — з той жа лінейкі, што чэрвень, жнівень. Па-польску і па-расейску: толькі «май». Па-ўкраінску: «травень». А па-беларуску: і так, і так.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць