Супрацоўнік рыбгаса ў Бярозаўскім раёне скраў з прадпрыемства больш за 500 кг рыбы. Груз быў знойдзены ў яго аўтамабілі, які спынілі для праверкі, паведамляе брэсцкая ДАІ.

Падчас дзяжурства 31 сакавіка каля 00:35 супрацоўнікі ДПС спынілі падазроную машыну. Пры аглядзе аўтамабіля ў салоне і багажніку выявілі 10 мяшкоў з рыбай, на якую ў кіроўцы не аказалася суправаджальных дакументаў. Як высветлілі міліцыянеры, мужчына працаваў ахоўнікам на адным з прадпрыемстваў раёна, дзе і выкраў больш за 500 кг рыбы на агульную суму больш за 2 000 рублёў. Груз канфіскаваны. Праводзіцца праверка.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары