Афіша

«Наша гісторыя» на Фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — 23 сакавіка ў Гомелі 

23 сакавіка ў Гомелі пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу. Там можна будзе купіць свежы нумар «Нашай гісторыі» — пра Касцюшку, Брэжнева, бабы і бабкі. А таксама ўсе іншыя нумары выдання.

У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы — хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашыя літаратурныя прэміі. 

11.00 — 11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу)


11.40 — 12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе «Чаму Меша не мае хаты»


12.20 — 13.20 — Эксперыменты з прозай - сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка.


13.20 — 14.50 - Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды) 


14.50 — 15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтру ад сяброў арганізацыі. 


15.20 — 16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі «Дэбют» з прэзентацыяй кнігі вершаў «VOLUMEN 1»

16.00 — 16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан «Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм». Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай
16.30-17.30 — «Я нарадзіўся тут»: чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей Балахонаў, Уладзімір Ступінскі , Крысціна Бандурына, Агнявiт)


17.30 — 18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск - Варшава - Горадня - Гомель - Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам - лаўрэтам прэміі Гедройца - Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай.
19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы», «Янушкевіч», выдаўца Рамана Цымберава ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы. 

Далучайцеся! Прастора «Воздух» (вул. Савецкая, 1), 11:00 да 21:00. 

Гэтая падзея ў FB і VK.

Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by і ў сацсетках: FB, VK, Instagram.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць