Грамадства22

Tut.by дапаможа сваім супрацоўнікам аплаціць штрафы па «справе БелТА»

Галоўны рэдактар ​​партала Tut.by Марына Золатава адрэагавала ў сваім фэйсбуку на прапанову дапамагчы ёй у аплаце штрафу па «справе БелТА».

Золатава падзякавала за ўдзел, аднак адзначыла, што ў гэтым няма патрэбы.

«Штраф мне дапаможа аплаціць кампанія, гэтак жа, як і іншым фігурантам гэтай справы»,

— напісала Золатава.

Пагашэнне не ляжа на плечы супрацоўнікаў, іх дапамогуць пагасіць заснавальнікі Tut.by.

А дапамагчы матэрыяльна Золатава прапанавала героям праекта «Ты можаш ім дапамагчы», альбо любому з праектаў «Імёнаў».

Нагадаем, 4 сакавіка Марыну Золатаву прызналі вінаватай і прысудзілі да штрафу ў 300 базавых велічынь: 7650 беларускіх рублёў. Таксама суд пастанавіў: Марына Золатава павінна аплаціць судовыя выдаткі агенцтву БелТА ў памеры 6 тысяч рублёў.

Іншыя супрацоўнікі партала таксама былі вымушаныя пагасіць шкоду і заплаціць адміністрацыйныя штрафы ў 30 базавых велічынь (735 рублёў).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ9

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць