Усяго патроху11

Больш за 400 беларусаў падалі заяўкі, каб агучыць па-беларуску «Сэкс у вялікім горадзе»

Завяршыўся прыём работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» для Voka. З 400 заявак арганізатары абралі 50 найлепшых. Цяпер тым, хто трапіў у шорт-ліст, давядзецца прадэманстраваць свае артыкуляцыйныя здольнасці на афлайн-праслухоўванні. Прэм’ера агучанага з удзелам шасці пераможцаў конкурсу эпізоду адбудзецца ў сакавіку на платформе Voka.

Свае відэазапісы з агучанымі па-беларуску тэкставымі ўрыўкамі з серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» даслалі 417 удзельнікаў. 56 мужчын прэтэндавалі на агучку містэра Біга і Стэнфарда, а паспрабаваць свае сілы ў якасці дублёра адной з галоўных гераінь серыяла — Кэры, Саманты, Шарлоты і Міранды — пажадала 361 жанчына. Геаграфія канкурсантаў ахоплівае 36 гарадоў, у тым ліку замежных: па адной заяўцы арганізатары атрымалі з Варшавы, Кёльна, Парыжа і Санкт-Пецярбурга.

Па колькасці дасланых работ лідзіруе Мінск: у конкурсе ўзялі ўдзел 307 жыхароў беларускай сталіцы (73% ад агульнай колькасці заявак). Таксама ў лік лідараў увайшлі Брэст, Віцебск, Гомель і Гродна. 36% заявак даслалі ўдзельнікі з рэгіёнаў. Больш за ўсё конкурсных відэа паступіла ад тых, чыя прафесійная дзейнасць так ці іначай звязаная з працай з голасам і валоданне ім: радыёвядучых, акцёраў і музыкаў.

Для ўдзелу ў другім туры прадстаўнікі Voka сфарміравалі спіс з 50 чалавек. Такім чынам, у шорт-ліст увайшоў кожны восьмы ўдзельнік з ліку тых, хто падаў заяўкі. Цяпер ім належыць сустрэцца з сябрамі журы ў часе праслухоўвання, месцам якога стане прафесійная студыя дубляжу і агучкі. Запрашэння на кастынг варта чакаць з дня на дзень.

Усе 417 канкурсантаў атрымаюць ад Voka прамакод на 30-дзённую падпіску «Амедыятэка», якая дазваляе глядзець «Сэкс у вялікім горадзе» і іншыя культавыя серыялы. Інфармацыя пра гэта прыйдзе асабістым паведамленнем у Instagram.

Асноўнымі крытэрамі адбору канкурсантаў у фінале будуць валоданне акцёрскай рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Істотнай умовай стане і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці аддаць некалькі дзён працы ў студыі над агучкай свайго персанажа.

Пераможцы другога этапу агучаць герояў пілотнай серыі «Сэксу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезона адбудзецца ў сакавіку на платформе Voka ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску».

Глядзіце таксама:

Што вы ведаеце пра «Сэкс у вялікім горадзе»? ТЭСТ

Каментары1

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах6

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі11

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць