Улада

Парнуха ў «Контурах»!

Шэдэўрам апошняй «галоўнай аналітычнай перадачы» стаў расповед пра апэрацыю ў аднаўленьні цноты з паказам палавых органаў буйным плянам. Піша Андрэй Павач.

Шэдэўрам апошняй «галоўнай аналітычнай перадачы» стаў расповед пра апэрацыю ў аднаўленьні цноты з паказам палавых органаў буйным плянам. Піша Андрэй Павач.

Спакойна седзячы перад экранам свайго тэлевізара і слухаючы пасажы сп.Аверкава ў «Контурах», я і ня думаў, што пад телерэпартажам са сьціплай назвай «Анатомія прыгажосьці» хаваецца звычайная парнуха.

Пачынаўся рэпартаж з гісторыі нейкай цёткі, у якой адпампоўвалі тлушч з таго месца, на якім сядзяць. Далей – болей: распавядаючы аб вялікіх магчымасьцях айчыннай плястычнай хірургіі, рэпартэр пакрысе перайшла да сіліконавых уточак у грудзі, пасьля – да апэрацыяў па выпростваньні і ўсялякім іншым «дробным рамонце» мужчынскіх дзетародных органаў. Шэдэўрам «рэпартажу» стаў буйнамаштабны паказ апэрацыі ў аднаўленьні цноты (усяго 100 у.а.). Палавыя органы паказваліся вялікім плянам, яўна смакуючы, а перадача «Контуры» ідзе далёка не пасьля 12-й, так што беларускія дзеці змаглі ўбачыць шмат новых цікавых рэчаў.

Аказваецца, апэратары АНТ умеюць ня толькі прапаноўваць файныя ідэі з шпрыцамі і порначасопісамі ў намётах на плошчы Каліноўскага, а і самі маглі б файна папрацаваць над здымкамі першага беларускага парнафільму.

І гэта «галоўная аналітычная перадача беларускага тэлебачаньня».

Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць