Спорт2727

Беларускі футбаліст Палякоў: Дзякуй Лукашэнку і Пуціну за новы ліміт, мы практычна адна краіна

Абаронца «Урала» Дзяніс Палякоў у гутарцы з карэспандэнтам championat.com Максімам Пахомавым пракаментаваў навіну пра тое, што з наступнага сезона беларускія футбалісты перастануць лічыцца легіянерамі ў Расіі.

27-гадовы Дзяніс Палякаў перайшоў ва «Урал» з БАТЭ ў зімовае трансфернае акно. Фота: ФК БАТЭ.

«Даведаўся, што беларускія футбалісты не будуць лічыцца легіянерамі пазаўчора ўвечары, калі збіраўся на зборы. Вядома, спачатку ўзрадаваўся, гэта прыемна. З іншага боку, такія чуткі ходзяць даўно, так што, пакуль закон не прымуць і афіцыйна не прызнаюць, радавацца рана. Ужо два-тры гады такое гавораць.

Вядома, удзячны Лукашэнку і Пуціну за такое рашэнне. Мы практычна адна краіна, у нас адзін народ, ёсць мытны саюз, сяброўскія адносіны прэзідэнтаў, таму трэба было да гэтага прыйсці — хакеісты ж не лічацца легіянерамі ў Расіі. Думаю, гэта лагічны крок.

Ці ведаў пра магчымы новы ліміт пры пераходзе ва «Урал»? Ключавым фактарам пры пераходзе гэта не было, хоць прадбачыў. Ведаў, што размовы пра гэта ходзяць даўно. Чуткі з'явіліся яшчэ ў верасні, тады мне пра гэта сказаў чалавек з федэрацыі футбола. Потым казалі, што прымуць рашэнне ў снежні, цяпер — з новага сезону. У зборнай казалі пра гэта, але не было такога, каб па паўгадзіны абмяркоўвалі гэтыя навіны.

Думаю, гэта рашэнне пойдзе на карысць і беларускім, і расійскім гульцам. Напэўна, футбалістаў з Беларусі ў РПЛ будзе больш. Раней, калі клубы ў Расіі выбіралі паміж беларускім футбалістам і нейкім хлопцам з еўрапейскай краіны, то перавагу аддавалі другому. Не ведаю, з чым гэта звязана, можа, беларусы і горш у чымсьці, але зараз гэты закон палегчыць жыццё як беларусам, так і расіянам, якія змогуць выступаць у беларускім чэмпіянаце. Мне асабіста гэта прыемна, дадатковы бонус. Вядома, можна сказаць, што гэта важна, таму што ў РПЛ ёсць ліміт на легіянераў, дзесьці цяпер будзе прасцей», — сказаў Палякоў.

Палякаў перайшоў ва «Урал» з БАТЭ ў зімовае трансфернае акно. Таксама 27-гадовы абаронца выступае за нацыянальную каманду Беларусі з 2010 года.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць