Культура22

Створаны краўдфандынг-праект па алічбоўцы слоўніка Насовіча

Слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча — адзін з найкаштоўнейшых дыяментаў беларускай навукі. Ён застаецца актуальным і сёння, бо змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял на падставе народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў.

Слоўнік таксама патрэбны паспалітым карыстальнікам, каб спраўдзіць, ці ўжывалася нейкае слова, знайсці тагачасныя сінонімы сучаснаму слову, або зразумець сэнс незнаёмага слова.

Зараз слоўнік існуе толькі ў выглядзе сканаў. А гэта вялікая нязручнасць і абмежаванне для выкарыстання. Ён выдадзены старым расейскім правапісам, за якім складана ўбачыць беларускія словы:

АПОСЛѢ´ = апасля, АСТРИ´ЖЕНОКЪ = астрыжанак.

Гэта ўсе робіць працэс пошуку складаным і абмежаваным. З новай электроннай версіяй слоўніка гэты працэс будзе значна зручнейшым. Да кожнага артыкула мы дададзім асучасненае напісанне назвы (пры захаванні арыгінальнай) і сінонімы для зручнасці пошуку. Мовазнаўцам электронны слоўнік значна палегчыць адбор матэрыялаў у сучасныя слоўнікі і для даследаванняў. 

Пачынаў рыхтаваць электронны слоўнік яшчэ Зміцер Саўка. Мы маем ягоныя матэрыялы, але справа незавершаная.

Памер слоўніка — каля 800 старонак. Гэта прыкладна 35 тысяч артыкулаў, якія ўскладнены старым правапісам і адрукоўкамі. Па нашых падліках, праца над слоўнікам зойме 700 гадзін. А знайсці валанцёраў для такой карпатлівай прафесійнай працы проста немагчыма.

Пасля завяршэння працы мы плануем зрабіць вельмі абмежаванае выданне (каля 50 асобнікаў) тэкстаў слоўніка і пошукавай сістэмы на дысках, якія пойдуць у буйнейшыя бібліятэкі і навуковыя цэнтры Беларусі і замежжа.

Слоўнік таксама будзе выкладзены ў сеціва для вольнага карыстання. 

Далучыцца можна тут.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га10

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га10

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць