Здарэнні2525

Замежнік спрабаваў зарэзаць жыхара Іванава, але міліцыя адпусціла нападніка. Як так можа быць?

Адбылося ўсё ўвечары 15 студзеня. Грамадзянін Расіі Алег Б. кінуўся з нажом на мужчыну сваёй былой сужыцелькі. Пасля мужчыну забрала хуткая, Б. — міліцыя. Але ўжо на наступны дзень расіянін выйшаў на волю. І знік.

Вядома, што Б. прыехаў увечары да сваёй былой сужыцелькі, ад якой у яго двое дзяцей. Разам яны даўно не жылі.

Да яго выйшаў пагаварыць жаніх жанчыны. Ён быў цвярозы.

Пасля Б. кінуўся на мужчыну з нажом. Спрабаваў ударыць пад лапатку (парэзаную куртку забрала міліцыя як доказ). Таксама парэзаў твар і моцна параніў руку: у мужчыны перарэзаныя сухажыллі, рабілі аперацыю.

Пасля Б. збег.

Прыехала хуткая, параненага забралі ў бальніцу. Алега Б. затрымалі, але ненадоўга. Ужо ўвечары 16 студзеня міліцыя адпусціла яго.

Але чаму яго адпусцілі? У якім ён быў стане? П’яны? Цвярозы?

У мясцовай міліцыі толькі разводзяць рукамі — маўляў, усе каментары да начальства. А начальства ад каментараў адмаўляецца. Кажуць, спытайце ў аддзеле крымінальнага вышуку, там матэрыялы справы.

Начальнік аддзела крымінальнага вышуку Аляксандр Папко адказвае толькі: «Цяжкасць цялесных пашкоджанняў яшчэ не вызначана!», — пасля чаго кідае слухаўку.

«Факт меў месца быць. Супрацоўнікі РАУС праводзяць праверку», — вось і ўвесь афіцыйны каментар міліцыі.

Крымільная справа не заведзеная, кажуць у міліцыі, бо пакуль няма вынікаў экспертызаў.

Да таго ж, нож, якім быў паранены мясцовы жыхар, міліцыя не толькі не знайшла, яна нават не спрабавала яго адшукаць, сцвярджаюць знаёмыя пацярпелага. Па іх словах, у міліцыі Б. распавёў сваю версію, маўляў, мясцовы жыхар сам кінуўся на яго з нажом.

Цяпер пацярпелыя напісалі заявы на Б. і скаргі на дзеянні міліцыі ў пракуратуру.

«Сітуацыя пад кантролем. Грамадзянін Расіі знаходзіцца ў горадзе Іванава, яго месцазнаходжанне вядомае. Участковы міліцыянт кантралюе сітуацыю, прычын для хвалявання няма», — паведамілі «Нашай Ніве» ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Таксама міліцыя пацвердзіла, што Б. не знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, бо крымінальная справа на яго сапраўды пакуль не заведзеная. Справу не завялі, бо чакаюць вынікаў экспертыз.

Затое на Б. аператыўна завялі адміністратыўную справу: за тое, што ён абмацюкаў міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць