Грамадства22

Як НЕ трэба катацца на цюбінгу ЭКСТРЭМАЛЬНАЕ ВІДЭА

Толькі за першыя выходныя новага года пры катанні з горак на цюбінгах атрымалі траўмы пяцёра дзяцей. Усяго ж з пачатку зімы толькі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з цюбінгавымі траўмамі звярнуліся больш за 100 чалавек.

Медыкі б’юць трывогу і хочуць абмежаваць месцы для катанняў на «ватрушцы», Следчы камітэт паспеў выступіць з ініцыятывай да ўрада з просьбай сур’ёзна ўзяцца за стандартызацыю інвентару.

Але не так страшны сам цюбінг. Часцей за ўсё прычынай усіх траўм становіцца невыкананне банальных правіл бяспекі.

Каб іх вам усім нагадаць, знялі на горках вучэбна-трэніровачнага гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна» відэаінструкцыю.

Дарэчы, горкі ў даліне таксама не прызначаныя для катанняў на цюбінгу: ухіл многіх куды большы за бяспечныя 20 градусаў, сустракаюцца няроўнасці і дрэвы. Інструктары, перш чым выдаць цюбінгі ў пракат, нагадваюць пра гэта бацькам з дзецьмі і папярэджваюць, што ўся адказнасць за іх здароўе ляжыць выключна на іх. Праўда, больш уважлівымі ад гэтага становяцца далёка не ўсе наведвальнікі даліны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць