Улада33

Марыць не шкодна

Спікеры парламентаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі разлічваюць на прызнанне Беларуссю незалежнасці рэспублік.

Спікеры парламентаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі разлічваюць на прызнанне Беларуссю незалежнасці рэспублік.

Пра гэта Нузгар Ашуба і Знавур Гасіеў заявілі 16 снежня ў Мінску, адказваючы на пытанні журналістаў. Сёння ў якасці назіральнікаў яны ўдзельнічаюць у працы 35‑й сесіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.

«Прызнанне незалежнасці — гэта справа беларускага парламента, прэзідэнта, народа. Мы верым у нашу дружбу. Думаю, што рана ці позна прызнанне будзе», — заявіў спікер парламента Абхазіі. Ён лічыць, што рашэнне аб прызнанні рэспублік не стане прадметам торгу паміж Усходам і Захадам для Беларусі. «Палітыка заўсёды звязана з інтарэсамі. У Беларусі ёсць інтарэсы і на Захадзе, і на Усходзе. Упэўнены, яна прыме максімальна выверанае рашэнне», — сказаў Н.Ашуба.

Ён паведаміў, што пакуль ад беларускага боку ніякіх гарантый аб прызнанні незалежнасці рэспублік не было. «Пэўныя размовы былі, але іх змест я не хацеў бы агучваць», — зазначыў абхазскі палітык.

Нузгар Ашуба заявіў, што рэспублікі «нікуды не спяшаюцца».
«Мы прынялі рашэнне аб незалежнасці не на год‑два, а навечна. Працэс прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пайшоў і яго немагчыма спыніць», — лічыць ён.

Спікер парламента Абхазіі разлічвае на ўступленне рэспублік у склад Саюзнай дзяржавы. «Саюзная дзяржава нам дасць вельмі шмат. Нашы народы перажылі складаны перыяд. Прызнанне Расіяй забяспечыла бяспеку нашых грамадзян — прызнанне незалежнасці Беларуссю і ўступленне ў Саюзную дзяржаву пашырыць і ўмацуе нашу бяспеку», — падкрэсліў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу12

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу12

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць