Бел‑чырвона‑белы сьцяг зьявіўся 29 лістапада а 17‑й вечара на ўезьдзе ў Слуцак з боку Менску.
Падрабязнасьці пра зьяўленьне сьцяга распавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, якому пра гэта стала вядома з вартых даверу крыніц.
Спадар Хамайда паведаміў таксама , што да сьцяга прымацавана цыдулка наступнага зьместу: «Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну! Мы павінны быць вартымі вашага мужнага подзьвігу! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
Паводле Барыса Хамайды, сьцяг у гонар 88‑й гадавіны слуцкага паўстаньня лунаў некалькі гадзінаў. На думку апазыцыянэра, зьняць яго было дастаткова цяжка, бо па дратах, на якіх ён вісіць, перадаецца электраток пад высокай напругай.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары