Здарэнні4545

Прыйшлі пакараць мужа, бо жонка напісала заяву аб згвалтаванні. А забілі суседа — крывавая разборка ў Юравічах

Уначы на 4 лістапада ў аграгарадку Юравічы Калінкавіцкага раёна адбылася крывавая бойка. Кампанія маладзёнаў у масках збіла гаспадара аднаго з дамоў, яго жонку і суседа. Сусед памёр у бальніцы.

Следчы камітэт пакуль высвятляе дэталі злачынства. Цалкам магчыма, што двум з трох нападнікаў будзе пагражаць расстрэл. Яшчэ адзін з непаўналетніх, да яго закон будзе больш гуманны.

У Юравічах археолагі знайшлі паселішчы позняга палеаліту, мезаліту і неаліту, а таксама гарадзішча ранняга жалезнага веку. У будынках былога касцёла і калегіума езуітаў знаходзіцца дзеючы праваслаўны мужчынскі манастыр. Фота Vetliva.by

«Наша Ніва» распытала мясцовых жыхароў пра абставіны трагедыі.

Да мясцовага жыхара Аляксандра Г. маладзёны завіталі позна ноччу.

«Прыйшлі з сякерай, з ломам. У масках. Пачалі грукацца ў дзверы. Саша выйшаў. Пачалася бойка.

У гэты момант сусед, Сяргей Кучар, выйшаў на перакур. Пачуў шум, пайшоў паглядзець, што адбываецца. Кажуць, заступіўся за Сашу… Ну і атрымаў таксама.

Мне пазваніла жонка Сашы, кажа, прыйдзіце, ён разбіты… Я прыйшоў: сын ляжыць ля ганку, сусед — каля дома. Абодва ў крыві, хрыпяць, галовы разбітыя…», — распавёў «Нашай Ніве» бацька пацярпелага Аляксандра.

Неўзабаве прыехала хуткая. Аляксандра і жонку Аксану забралі ў бальніцу. Сусед, Сяргей Кучар, памёр ад траўмаў. Яму было 45 гадоў.

Аляксандар цяпер у рэанімацыі. Жонку Аксану таксама адвезлі ў бальніцу, але шпіталізаваць не сталі.

Прычыны канфлікту бацька не ведае.

Вядома, што нападнікаў было трое: Павел Т., Рыгор Дз. і Віталь К.

Бацька Паўла Т. таксама сцвярджае, што не ведае прычынаў нападу: «Гэта старыя разборкі ў іх. Але сын нас у дэталі не пасвячаў».

У загінулага Сяргея Кучара засталося двое дзяцей і двое ўнукаў. Ён працаваў у Расіі, у той трагічны вечар быў у матчынай хаце ў Юравічах, а наступнай раніцай мусіў вяртацца ў Расію на працу, распавяла «Нашай Ніве» яго жонка Ірына.

«Мы баімся за сваіх дзяцей і жыццё. Летам гэтая тройца хадзіла па дварах па вёсцы і страляла сабак. Мы і чакалі, што неўзабаве будуць страляць людзей. Рыгора судзілі летам за тое, што сабак страляў, але хутка адпусцілі.

Цяпер кажуць, што адзін з кампаніі будзе ўсё браць на сябе, каб астатніх адпусцілі», — кажуць у мясцовай школе пра нападнікаў.

«Раней іх дзядзькі нас пужалі, а цяпер гэтыя», — кажуць вяскоўцы і адзначаюць, што маладзёны ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Але ў гэтай гісторыі не ўсё так проста. Мясцовыя кажуць, што адзін з нападнікаў, Павел, нядаўна згвалтаваў жонку Аляксандра. Аксана напісала заяву, а пасля разам з мужам пачала патрабаваць грошы з Паўла — маўляў, тады забярэ заяву (варта адзначыць, што ў такіх справах «забраць заяву» немагчыма).

Маці Паўла расказвае падобную гісторыю, якую, праўда, ведае са слоў сына. Яна кажа, што Павел і пацярпелы Аляксандр нярэдка выпівалі разам.

«Нядаўна Аксана сапраўды напісала на Паўла заяву аб згвалтаванні. Але там нічога не было, гэта яе муж падгаварыў зрабіць, хацеў «зняць» з майго сына грошы. Паўла забіралі ў міліцыю, але пасля адпусцілі. Ён мне расказаў, што тая Аксана пасля прызналася міліцыі, што не было згвалтавання і напісала паперу, што ўсё было па згодзе», — тлумачыць маці Паўла.

Што было пасля, яна не ведае. Ці пайшоў яе сын адпомсціць свайму крыўдзіцелю? Наўмысна хацеў забіць і Аляксандра, і яго жонку, а пасля збегчы? Адказаў у маці няма.

«Ведаю толькі, што калі адпусцілі сына з міліцыі, то да яго прыходзілі нейкія людзі ад таго Аляксандра. Сын казаў, што хацелі забіць яго, але ён патлумачыў, што нікога не гвалтаваў», — кажа жанчына.

А ў той вечар, калі адбылося збіццё, Аляксандр з жонкай заходзілі і да яе ў госці.

«Ён прыходзіў да нас з жонкай. Былі п’яныя. Ён яшчэ больш-менш, яна зусім ніякая. Прапаноўвалі, можа, я хачу што-небудзь у іх купіць, памяняць на гарэлку. Бетон, казалі ёсць, алюміній. Прасілі хоць па 100 грамаў. Дала я ім літр самаробнага віна, каб адчапіліся, ну і ўсё. А пазней, уначы, усё і здарылася. Прыйшоў да іх Павел з сябрамі…»

Цяпер усе трое нападнікаў пад вартай. Дакладныя матывы і абставіны здарэння высвятляюць следчыя.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць