Афіша22

Беларускі калегіум аб’яўляе набор на новы навучальны год

Беларускі калегіум прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

Філасофія / літаратура: У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча «Тэорыя і практыка пісьма».

- Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове — семінар Ігара Бабкова «Гісторыя беларускай думкі».

- Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай «Культурныя коды цывілізацыі Захаду».

- Культурная аналітыка: У аснове — семінар-практыкум Максіма Жбанкова «Вербальны дызайн культурнага тэксту».

Беларускі калегіум — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне бясплатнае.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету і даслаць уласныя тэксты (для кірункаў «Філасофія/літаратура» і «Культурная аналітыка»).

Пачатак заняткаў з лістапада 2018 года. 

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 г. Уключна.

Падрабязна пра паступленне і навучанне можна прачытаць тут.

Дадатковая інфармацыя: [email protected], Facebook.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць