Здарэнні105105

Пад Івацэвічамі вясковец адстрэльваўся ад міліцыі: адзін участковы забіты, другі ў рэанімацыі

У вёсцы Бабровічы, што ў Івацэвіцкім раёне, мясцовы 57-гадовы жыхар Сяргей Дз. закрыўся ў сваім доме са стрэльбай. Мужчына параніў аднаго міліцыянта, другога — забіў. Урэшце Следчы камітэт паведаміў, што вясковец абясшкоджаны і затрыманы.

фота Радыё Свабода

Як паведамляе брэсцкая міліцыя, каля 12:00 падчас мерапрыемстваў па праверцы законнасці захоўвання зброі ў насельніцтва супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС праводзілі рэйд у вёсцы Бабровічы.

«Пры падыходзе да дома мясцовага жыхара 1961 года нараджэння, у якога, па інфармацыі праваахоўнікаў, магла мецца незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, апошні раптам адкрыў агонь на паражэнне па міліцыянтах», — адзначаецца ў прэс-рэлізе абласной міліцыі.

«У адным з двароў вёскі Бабровічы быў забіты 42-гадовы ўчастковы інспектар міліцыі, яшчэ адзін, 23-гадовы, — паранены і шпіталізаваны», — паведаміў Следчы камітэт.

Што падштурхнула Сяргея Дз. на страляніну будуць высвятляць следчыя.

«Але ён не піў. Дзіўнаваты быў мужык, было трохі заўважна па ім, што не ўсё ў парадку. З некаторымі аднавяскоўцамі не размаўляў увогуле. Чамусьці едзіў у краму толькі ў суседнія вёскі ці ў Целяханы, у бабровіцкую краму чамусьці не хадзіў… Але відавочных праблем з псіхікай ці дыягназу не меў. Жыў адзін. Спачатку даглядаў маці, атрымліваў за гэта грашовую дапамогу. Але пасля маці забралі сёстры ў Івацэвічы. Сяргей застаўся ў вёсцы. Нідзе не працаваў. Жыў за грошы, якія давалі сваякі, сям’я ў іх вялікая, некалькі братоў, некалькі сясцёр», - распавёў «Нашай Ніве» знаёмы з Сяргеем Дз. вясковец.

Загінулы ўчастковы — Ігар Лукашэвіч. У яго засталася жонка і непаўналетні сын.

«Бабровічы былі нават не яго ўчасткам. У нас цяпер няма ўчастковага, і вось Лукашэвіч выконваў абавязкі», - кажуць у вёсцы.

Другі інспектар, Дзяніс Сагановіч, у бальніцы, яму робяць аперацыю. Некалькі драбінаў знаходзяцца ў целе міліцыянта, адна пашкодзіла страўнік.

Каментары105

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць