Спорт2727

Дар'я Домрачава завяршыла кар'еру 

Фота Вадзіма Заміроўскага

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава заявіла пра завяршэнне кар'еры. Пра гэта біятланістка заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што прайшла ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

«Мне няпроста было сабрацца і запрасіць вас. Я доўга думала, але прыйшоў час расставіць кропкі над «i». Пасля заканчэння сезона я спрабавала знайсці кампраміс, які дазволіў бы мне выхоўваць дзіця і сумяшчаць гэта са спартыўнай кар'ерай. На жаль, я не знайшла аптымальнага рашэння. Гэта абдуманае і нялёгкае рашэнне, але я завяршаю кар'еру. Час у вялікім спорце застанецца незабыўным», — сказала Дар'я.

У Домрачавай — 34 перамогі на этапах Кубка свету. Дар'я двойчы станавілася чэмпіёнкай свету па біятлоне — у 2012 і 2013-м гадах.

На Алімпійскіх гульнях Домрачава заваявала шэсць медалёў: у 2010-м беларуска заваявала бронзу ў індывідуальнай гонцы ў Ванкуверы. У 2014-м яна выйграла тры залатыя медалі (у гонцы пераследу, індывідуальнай гонцы, мас-старце), на Гульнях у Пхёнчхане ў 2018 г. Дар'я ўзяла срэбра ў мас-старце і золата ў жаночай эстафеце.

У ліпені 2016 г. Домрачава выйшла замуж за славутага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, у кастрычніку 2016 г. нарадзіла дачку, знайшла ў сабе сілы вярнуцца ў біятлон, але цяпер прыняла канчатковае рашэнне сысці.

Б'ёрндален прыняў рашэнне завяршыць кар'еру ўвесну.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць