Грамадства66

Новым паслом Польшчы ў Мінску можа стаць філосаф і спецыяліст па Расіі

Новым польскім паслом у Беларусі хутчэй за ўсё стане Артур Міхальскі. Сёньня яго кандыдатуру на амбасадара ў Менску падтрымаў Камітэт замежных справаў Сэйму Польшчы. Цяпер ягоную кандыдатуру мае зацьвердзіць прэзыдэнт Анджэй Дуда, піша Радыё Свабода.

Што вядома пра Міхальскага?

1. Філёзаф. Артуру Міхальскаму 56 гадоў. Ён філёзаф паводле адукацыі. З 1987 году працаваў у грамадзка-каталіцкім тыднёвіку «Ład». Займаўся пераважна рэгіёнам Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Пісаў пра падзеньне камунізму і дэмакратычныя працэсы.

2. Напісаў кнігу пра хрысьціянства ў Расеі. Кніга «На руінах таталітарызму — размовы пра адраджэньне хрысьціянства ў Расеі» стала вынікам частых паездак у СССР і размоваў з людзьмі, якія ўдзельнічалі ў палітычных пераменах.

3. Дыплямат з 28-гадовым стажам. Працу ў МЗС Міхальскі распачаў у 1990 годзе. Увесну таго ж года яго накіравалі ў польскае пасольства ў Маскву. Там ён працаваў у прэс-аддзеле амбасады, а потым на пасадзе прэс-сакратара. Валодае ангельскай і расейскай мовамі.

4. Спэцыяліст па Расеі. У 1996 годзе Артур Міхальскі вяртаецца ў Варшаву і ўзначальвае расейскі аддзел Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў, аднаго з самых уплывовых польскіх think-tank. Праз год ён узначальвае расейскі аддзел у Дэпартамэнце Ўсходняй Эўропы ў МЗС.

5. Праца ў ЗША і Канадзе. У 2000 годзе Міхальскі пакідае Варшаву, каб працаваць у пасольстве Польшчы ў Вашынгтоне. Там ён, як і ў Маскве, працуе прэс-сакратаром. Праз 4 гады дыплямат вяртаецца ў Польшчу і пачынае працу ў Дэпартамэнце Амэрыкі МЗС. А ў 2006 яго ізноў накіроўваюць на працу за акіян — гэтым разам у Канаду. Там ён працуе намесьнікам польскага пасла.

6. Ордэн ад Дадона. З 2010 па 2012 год Міхальскі працаваў дырэктарам Усходняга Дэпартамэнту МЗС Польшчы. У 2012 яго прызначылі паслом Польшчы ў Кішынэве. Сваю місію ён скончыў 30 чэрвеня 2017 году. Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон узнагародзіў польскага дыплямата Ордэнам гонару.

7. Бацька траіх дзяцей. Артур Міхальскі жанаты на Эве Карноўскай-Міхальскай. У яго трое дзяцей: Аляксандра, Вэраніка і Адам.

Папярэдні амбасадар Польшчы Конрад Паўлік завяршыў сваю працу ў Беларусі 31 студзеня. Паводле польскіх СМІ, неафіцыйнай прычынай адстаўкі Паўліка стала тое, што ён ня здолеў наладзіць стасункі з прадстаўнікамі польскай дыяспары і кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць