Меркаванні1111

Ірына Чарняўка пра Кныша і Корбут: Паклёп руйнуе жыццё таксама, як яго руйнуе гвалт

Памятаеце ў «House of cards» сцэну, дзе Клэр у тэлеінтэрв'ю абвінавачвае героя вайны, нядаўна атрымаўшага ўзнагароду — што ў студэнцкім мінулым ён яе згвалціў. Апафеёз справядлівасці: героя пазбаўляюць узнагарод, садзяць, ён губляе сям'ю.

Вельмі верагодна, што гэты эпізод будаваўся на цалкам рэальнай гісторыі, каторая скончылася ў ЗША літаральна паўгода таму. Але апафеёз быў зусім іншы: 8,4 мільёна даляраў штрафу «ахвяра» павінна заплаціць за паклёп, прычым з іх толькі 3,4 мільёна кампенсацыя абвінавачанаму, а 5 мільёнаў — пакаранне ад штата, таму што, як сказаў суддзя, «Мы павінныя пераканацца, што такое болей не паўторыцца».

А як усё пачалося. У 2013-м годзе жанчына напісала ў сваім блогу, што 27 год таму яе згвалціў былы сакурснік па вайскойвай акадэміі Вэстпойнт пасля студэнцкай вечарынкі. На момант публікацыі абвінавачаны ўжо быў героем, меў баявыя ўзнагароды, працаваў у Пентагоне і рыхтаваўся да сур'ёзнай пасады. Натуральна, што пасаду на такім скандальным тле яму ўжо не далі, бліскучая кар'ера скончылася скомкана. Але армейскае следства пачало пошук доказаў і вельмі сур'ёзны — падрабязна распыталі блогерку, абвінавачанага, праз столькі год знайшлі і апыталі прыкладна 30 чалавек тых, хто быў на вечарынцы, хто жыў у кампусе, праехаліся па маршруце, спраўдзілі, ці існаваў аўтамабіль, у каторым быццам бы адбыўся гвалт. І высветлілася, што ўсё, ну проста ўсё — няпраўда. Ніводная дэталь аповеду не пацвярджаецца. Нават не спраўдзіўся такі момант з яе паказанняў, быццам бы ён пабачыў з дарогі, як яна сама ідзе па пешаходным тунэлі — аказалася, што тунэль з дарогі проста нябачны. Агулам ад запісу ў блогу і да вердыкту прайшло 4 гады.

Ахвяры цяжка прызнацца ў спраўленым над ёй гвалце яшчэ і таму, што яна ў любым выпадку ў слабейшым становішчы. Бо калі дакажа — то і так усё наноў перажыве, а калі не дакажа — то яшчэ і за паклёп пацерпіць. А даказаць праз 20 і болей год хоць нешта — складана. Шансы ў яе няроўныя з гвалтаўніком. Таму для мяне апрыёры вага словаў таго, хто заяўляе пра гвалт, была большая за вагу словаў таго, каго вінавацяць — проста паводле балансу прыбыткаў і стратаў. Напрыклад, я адразу болей паверыла Гуцу, бо рызыкі для яе, калі пачнецца расследаванне ў ЗША, нашмат большыя, чым для Шчэрбы. І верыла да таго моманту, пакуль тая не ўзяла свае словы назад.

А Корбут не рызыкуе нічым, яе баланс чотка плюсавы. Усе мы выдатна ведаем, і, самае галоўнае, ведае Корбут — што ніхто ніколі не будзе расследаваць яе абвінавачанні. Ніхто не распытае яе ў як мага падрабязных дэталях, што канкрэтна адбылося, ніхто не праверыць гэтыя дэталі, ніхто не падыме дакументы з Юбілейнай, ці яны там наагул спыняліся, не апытае ўдзельнікаў зборнай і спартовых дактароў, ніхто не будзе шукаць яе медычныя даведкі. А Кныш ад 1999-га, ад моманту, калі яна яго ўпершыню абвінаваціла — толькі і робіць, што апраўдваецца і тлумачыць, амаль 20 год ён жыве ў гэтым.

Паклёп руйнуе жыццё таксама, як яго руйнуе гвалт. Але мы ніколі не ведаем ці маем дачыненне з гвалтам ці з паклёпам — пакуль не праверым факты. «Каб такое больш не паўтаралася» пакаранне за гвалт не мусіць быць справай толькі прыватнага абвінавачання. Публічная заява пра гвалт, калі б ён ні быў здзейснены — у ідэале павінная аўтаматам уключаць незацікаўленую сістэму следства. І пакаранне як за гвалт, так і за паклёп мае быць аднолькава балючым. 

Можа, неўзабаве так і будзе, бо ад хлусніі ніхто не застрахаваны — прычым і жанчыны таксама. А пакуль мусяць працаваць правілы гігіены: у таго, хто абвінавачвае — няма прэзумпцыі даверу, як няма прэзумпцыі віны ў таго, каго абвінавацілі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць