Улада1212

Жонку прызвалі на зборы, і муж сам папрасіўся служыць побач з ёй

20 сакавіка Святлане Кадзебе, фельчару хуткай дапамогі з Мінска ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Яна разгубілася, патэлефанавала мужу. Максім сказаў не хвалявацца. Назаўтра, пачуўшы, што жонку забіраюць, Максім папрасіў забраць і яго, піша Tut.by.

Фото: Максим Кодеба, "ВКонтакте".

У Беларусі пачалася праверка Узброеных сіл. З запасу планавалі заклікаць да двух тысяч вайсковаабавязаных, з іх каля 50 жанчын. Большасць з іх праходзіць падрыхтоўку ў медыцынскім атрадзе. Сярод іх і Святлана Кадзеба.

На зборах Света і Максім ужо 15-ы дзень. Прызвалі іх у 72-і гвардзейскі Аб'яднаны вучэбны цэнтр у Пячах. Зараз у хлопцаў «палігон». Ад палаткі, у якой жыве муж, да той, дзе пасялілася жонка, хвілін дзесяць. Служаць яны ў розных падраздзяленнях, таму бачацца нячаста.

Света і Максім пажаніліся ў канцы лістапада 2017-га, і зборы жартам называюць вясельным падарожжам.

Малады муж прызнаецца: ідэя ехаць на зборы за жонкай прыйшла імгненна. Света не чакала. «Можа, не трэба?» — тут жа перапытала ў Макса яна.

— Я пайшоў да кіраўніцтва, кажу: «Прашу мяне прызваць». Яны падумалі, што гэта жарт, — кажа Максім. — Я стаў тлумачыць пра жонку, яны ўдакладнілі маю вайсковую пасаду. Аказалася, як раз не хапае лінейных наглядчыкаў, і мне адказалі: «Добра».

Максіму тут жа ўручылі позву, і 22 сакавіка яны са Светай з'ехалі на зборы. Прабудзе тут маладая сям'я 25-30 дзён.

Фото: семейный архив.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць