Эканоміка3434

«Гэта — здаровая канкурэнцыя». Міністр сельскай гаспадаркі адказаў на папрокі Расіі наконт малака

Беларусь гатова аказаць садзейнічанне Расіі ў развіцці малочнай галіны, заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

Напярэдадні міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў паведаміў, што РФ збіраецца забяспечыць рынак малака на 90 працэнтаў айчыннымі прадуктамі і ў перспектыве мае намер поўнасцю замясціць імпарт.

Паводле слоў Леаніда Зайца, у беларускага боку гэта заява не выклікае хвалявання.

Наадварот, у Беларусі ёсць чаму павучыцца, краіна гатова падзяліцца сваім вопытам з Расіяй, улічваючы, якая там сітуацыя ў малочнай жывёлагадоўлі.

«Не думаю, што трэба сёння адгароджвацца нейкім глухім плотам ад сваёй суседкі — Беларусі. Усё ж такі ў нашай краіны ёсць чаму павучыцца, ёсць што пераняць. Наша краіна гатова аказаць садзейнічанне Расійскай Федэрацыі ў хутчэйшым дасягненні задач, пастаўленых маім калегам. Напэўна, вопыт Беларусі і практычная дапамога маглі б паўплываць на дасягненне гэтых паказчыкаў», - адзначыў міністр. Паводле яго слоў, ад расійскіх партнёраў і цяпер паступае нямала просьбаў аб аказанні садзейнічання ў пастаўках племянной жывёлы, арганізацыі будаўніцтва малочных комплексаў, пастаўкі неабходнай тэхнікі для кормаўборкі, насення і г.д.

Да таго ж у Беларусі стабільная эпізаатычная сітуацыя па хваробах жывёл. «У нас няма сёння лейкозу, туберкулёзу. У нас здаровы статак, няма сібірскай язвы, яшчуру і г.д. Гэта таксама вопыт Беларусі, чаму б яго не вывучыць, сумеснымі намаганнямі з беларускімі спецыялістамі не адаптаваць на тэрыторыі Расіі», - сказаў міністр.

«Гэта заява абсалютна не пужае - мы дыверсіфікуем рынкі, і гэта прыкметна па выніках мінулага года: у нас зменшыліся пастаўкі на галоўны для нас рынак - расійскі, павялічыліся пастаўкі ў краіны СНД, Кітай, краіны Блізкага Усходу. І гэта заява надае яшчэ больш упэўненасці для таго, каб мы ішлі на гэтыя рынкі», - дадаў ён.

Што датычыцца канкурэнцыі беларускіх вытворцаў з расійскімі, то Леанід Заяц лічыць яе здаровай і не бачыць прычын для стварэння штучных бар'ераў на рынку ЕАЭС. «Гэта ж здаровая канкурэнцыя. Баяцца сваіх канкурэнтаў не трэба, - лічыць міністр.

— Трэба, каб наш агульны еўразійскі рынак напаўняўся прадуктамі харчавання з тэрыторыі ЕАЭС. Перш чым увозіць, дапусцім, малочную прадукцыю з Уругвая, Новай Зеландыі і гэтак далей, трэба было б разгледзець магчымасці краін саюза, дзе мы сёння заключылі дагаворы аб сумеснай дзейнасці. Павінны быць партнёрскія адносіны, каб мы выканалі задачу, якую паставілі прэзідэнты нашых краін».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць