Усяго патроху1010

Чаго ня ведае Анатоль Васэрман

Славуты расейскі эрудыт дазволіў сабе непаважныя выказваньні на адрас беларускай і ўкраінскай моваў.

Славуты расейскі эрудыт Анатоль Васэрман, удзельнік інтэлектуальных шоў «Што? Дзе? Калі?» і «Свая гульня» дазволіў сабе непаважныя выказваньні на адрас беларускай і ўкраінскай моваў.

«Выбачайце, што карыстаюся не беларускім дыялектам расейскай мовы (я з ім занадта дрэнна знаёмы) і не ўкраінскім дыялектам (яго часта выкарыстоўваюць як палітычную адмычку)», — так Васэрман (у выглядзе блогера awas1952) адказвае беларускай моладзевай актывістцы Тацяне Елавой (блогер zmagarka). Пачалася спрэчка з розьніцы поглядаў на сутнасьць флэшмобаў.

Сьледам знаток расказвае, адкуль ёсьць пайшлі беларускі і украінскі «дыялекты»: «У другой палове XIX стагодзьдзя групы філёлягаў і літаратараў (часткова апантаных уласнымі амбіцыямі, часткова фінансаваных Аўстрыяй) сталі зьбіраць і параўноўваць мясцовыя гаворкі па рэгіёнах Русі, якія калісьці ўваходзілі ў склад Жэчы Паспалітэй. Такім чынам набралася дастаткова словаў для апісаньня побытавых сытуацыяў (мясцовыя гаворкі захоўваліся толькі ў сфэрах, ніяк не зьвязаных з агульнарасейскім прагрэсам — таму навуковая, тэхнічная, эканамічная, палітычная, мастацтвазнаўчая і да т.п. тэрміналёгія ў новых слоўніках зусім адсутнічала). Сьляды гэтага будаўніцтва фармальнай апоры для прапаганды розьніцы «трох усходнеславянскіх народаў» можна знайсьці ў дакумэнтах той эпохі».

Гэтая «кароткая гісторыя моваў» вызвала шквал эмоцыяў у беларускім сэктары інтэрнэту. «А яшчэ, — кпіць блогер lesnoi_slon, —

гэтыя групы філёлягаў пісалі летапісы і выдрапвалі берасьцяныя граматы, якія пасьля закопвалі
і выдавалі за старажытныя».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць