Меркаванні9191

Каця Цікота ўпала з дзіцём і ні адзін мужчына не дапамог: Яны проста глядзелі

Дызайнерка Каця Цікота напісала ў фэйсбуку пост прыкрасці. Калі ў цэнтры Мінска яна паслізнулася і ўпала на лёд з дзіцём у слінгу, ні адзін чалавек, які бачыў гэта, не дапамог маладой жанчыне падняцца.

Каця Цікота з сынам Захарам. Фота з інстаграма дызайнеркі.

Я, напэўна, жыву ў іншым свеце. Але часам успамінаю, што жыву ўсё ж у краіне з панурымі тварамі і жанчынападобнымі мужыкамі. Так, цяпер будзе не пазітыўны пост. Я не люблю, калі нешта адбываецца, а ўсе вакол робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Але «гэта Беларусь, дзетка».

Сёння з Захарам выйшлі з дому ў студыю, але не паспелі прайсці і трох пад'ездаў, як я паслізнулася на 10-сантыметровым пласце лёду і… ўпала. З Захарам у слінгу, заплечнікам за спінай і авоськай на плячы. Я не скажу, што размазалася як аладка: я «грацыёзна» ўпала на калені з імгненнай думкай «толькі б утрымаць Захара». Усе цэлыя, усё добра, але я не адразу ўстала, ляжала некалькі секунд і спрабавала скаардынаваць апорныя пункты. Але я ўпала акурат насупраць машыны, у якой сядзеў мужчына. Не, ён не выйшаў. У машыне было нават дзіцячае аўтакрэсла, то бок чалавек ведае, што такое жанчына з дзіцём.

За 20 метраў ад мяне стаялі двое мужчын і курылі, але ніхто з іх не падышоў і нават не рушыў з месца. Усе яны проста глядзелі. Проста глядзелі.

І жывём мы ў цэнтры горада, дзе быццам бы гопнікаў няма. Апранутая я таксама добра: дызайнерскае паліто, капялюшык (гэта на тэму таго, каму дапамогуць раней: чалавеку, які ахайна апрануты, ці з сумніўным знешнім выглядам). І я была з дзіцём. Але ніхто не зварухнуўся. І гэта мяне напалохала. Напалохала як жанчыну.

Каментары91

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць