Афіша

4 снежня — прэзентацыя рамана «Прытулак» пра хлопца, які ў пошуках лепшага з'ехаў за мяжу

Аўтар, Зміцер Кустоўскі, дасць аўтографы.

4 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Змітра Кустоўскага «Прытулак»

4 снежня аўтар рамана Зміцер Кустоўскі падчас прэзентацыі сваёй дэбютнай кнігі «Прытулак» адкажа на пытанні чытачоў і падпіша жадаючым свае кнігі.

Акрамя Змітра на прэзентацыі выступяць Павел Дарохін, аўтар вокладкі кнігі, пісьменнік Кірыл Стаселька і Фёдар Жывалеўскі, саліст гурту «Голая Манашка», які праспявае некалькі песняў.

Імпрэза пройдзе ў 19:00 у Арт Сядзібе (Машэрава, 18).

Напярэдадні прэзентацыі выдавецтва «Галіяфы» задала Змітру некалькі пытанняў пра ягоны твор.

Зміцер, распавядзіце нашым чытачам пра што ваша кніга?

Пра маладога хлопца-рамантыка Алега, які кідае ўсё і з'язджае ў пошуках лепшага за мяжу. Героя чакае цяжкая дарога, якую трэба прайсці, каб зразумець самога сябе.

У пэўным сэнсе «Прытулак» — гэта падарожжа ў Еўропу, з прыгодамі і сапраўдным адрэналінам. Таксама гэта гісторыя кахання, няшчаснага кахання, якое часта і прымушае героя рабіць неабдуманыя крокі.

Галоўныя падзеі кнігі разгортваюцца ў 2011-2012 гадах.

Ці можна лічыць ваш раман аўтабіяграфічным? Вы ж таксама, як і ваш герой, пераехалі ў Варшаву ў 2011 годзе.

У нейкай меры раман аўтабіяграфічны, але не цалкам.

Пры стварэнні амаль кожнага з герояў я ўяўляў канкрэтную асобу. Некаторыя вобразы людзей, сцэн, месцаў — цалкам рэальныя і проста перанесеныя на паперу. Але ёсць і тыя вобразы, якія прыйшлося дапрацаваць, дашліфаваць, каб паказаць адметныя рысы канкрэтных людзей, каб у чытача не было сумневаў адносна характару персанажаў.

Тое ж тычыцца і галоўнага героя, на стварэнне вобразу якога мяне натхніў канкрэтны чалавек, авантурны і безадказны, але адначасова з тым цікаўны, жывы ды неабыякавы.

Ну і ў той жа час галоўны герой — гэта я сам са сваімі пошукамі і ваганнямі ў той перыяд, калі ствараўся раман (2011-2012).

«Прытулак» — ваша дэбютная кніга. Ці ёсць жаданне працягваць пісаць далей?

Што тычыцца далейшых творчых планаў, то працы над новым творам я яшчэ не пачынаў, але ў маёй галаве ўжо пачаў спець новы сюжэт. І я бы хацеў працягнуць пісаць.

А зараз мне цікава назіраць, ці зажыве мая дэбютная кніга сваім жыццём. Ці закране чытача? Ці стане яна пачаткам нейкага абмеркавання?

Каментары

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць