Грамадства99

Паміж Мінскам і Полацкам са снежня будзе хадзіць хуткасны цягнік

Са снежня з Мінска ў Полацк можна будзе даехаць хутчэй. Беларуская чыгунка запусціць паміж гарадамі хуткасны цягнік. Расклад ужо ёсць на сайце чыгункі, але квіткі пакуль купіць нельга, піша Tut.by.

Цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа № 739Б Мінск-Пасажырскі — Полацк ужо дададзены ў расклад на сайце БЧ, хоць афіцыйна пра новы цягнік яшчэ не аб'явілі.

У даведачнай службе чыгункі кажуць: «Цягнік будзе прызначацца, але білетаў пакуль у продажы няма».

Мяркуючы па раскладзе, цягнік будзе курсіраваць з 10 снежня штодня. Адправіцца з Мінска ў 17.28, прыбудзе ў Полацк — у 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

Паміж Мінскам і Полацкім плануюць рабіць некалькі прыпынкаў: у Маладзечна (18.27), Вілейцы (18.54), Круляўшчызне (19.52).

З Полацка ў Мінск цягнік будзе адпраўляцца ў 6.19, прыбываць у Мінск — у 9.57. Паміж канчатковымі пунктамі запланаваны прыпынкі на тых жа станцыях: у Круляўшчызне (7.24), Вілейцы (8.17), Маладзечна (8.34).

Колькі будзе каштаваць білет на хуткасны цягнік, пакуль невядома.

Цяпер з Мінска ў Полацк можна дабрацца некалькімі спосабамі. Раз на тыдзень, па пятніцах, туды адпраўляецца прамы цягнік 683Б - ён у шляху 5 гадзін 15 хвілін. У раскладзе няма гэтага цягніка пасля 8 снежня - імаверна, яго адменяць.

Штодня ходзіць «кругасветны» 625Б Мінск - Віцебск. Ён прыбывае ў Полацк у 4.27, адлегласць паміж гэтым горадам і сталіцай праязджае за 6 гадзін 59 хвілін.

Яшчэ з Мінска ў Полацк можна трапіць праз Маладзечна: на электрычцы да гэтага горада і потым на дызель-цягніку да Полацка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?3

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў10

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць