Музыка6161

У Беларусі забаранілі канцэрт расійскага рэпера за ненарматыўную лексіку + цытаты з песень

«Еду в магазин Gucci в Санкт-Петербурге. Она жрет мой х** как будто это бургер» — гэта не пародыя. Гэта прыпеў самай папулярнай песні рэпера Фэйса «Бургер». Яна сабрала 8 млн праглядаў у ЮТубе. Канцэрт рэпера Face, які павінен быў прайсці сёння ў Мінску, адменены. Прычынай стала папярэджанне ад Генпракуратуры, якое арганізатары канцэрта атрымалі напярэдадні, паведамляе Tut.by.

У афіцыйным папярэджанні адзначана, што «тэксты песень маюць шмат ненарматыўнай лексікі, у іх прасочваецца адкрытае грэбаванне маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі, прынятымі ў сучасным цывілізаваным грамадстве. Прапагандуецца распушчанасць у сэксуальных адносінах, грэблівае стаўленне да жанчын, інстытуту сям'і, школы».

«Публічнае выкарыстанне ненарматыўнай лексікі на канцэрце ў прысутнасці вялікай колькасці людзей фактычна з'яўляецца прапагандай здзяйснення дзеянняў, забароненых заканадаўствам».

Для канцэртнага агенцтва вынясенне такога папярэджання азначае, што ў выпадку правядзення канцэрту арганізатары будуць несці адказнасць — штраф або адміністрацыйны арышт.

20-гадовы Face (Фэйс) пачаў кар'еру рэпера два гады назад, у 2015 годзе. Свой першы альбом ён выдаў сёлета, у 2017-м. З ім ён і паехаў у тур па Расіі, Украіне і Беларусі.

Новы расійскі рэп — гэта феномен, які здабыў немалую папулярнасць сярод моладзі ў ЮТубе і УКантакце. Ад поп-музыкі яго адрознівае масавае выкарыстанне матаў са сцэны, а таксама спецыфічная тэматыка тэкстаў.

Фэйс, у прыватнасці, зняў кліпы на свае песні «Я **ал Твою Телку», «Мне Пох**» і «Б**** Фэйс Вот Ты Флексишь».

Ягоныя тэксты немудрагелістыя: «Я настолько **банутый, что лежал в дурке». Крытычны чалавек можа сказаць, што гэта дно. Аднак гутарку ВДудя з Фэйсам праглядзелі амаль 6 мільёнаў разоў.

* * *

Як па-вашаму, ці павінна Беларусь забараняць канцэрты такіх рэпераў і не пускаць іх у эфір радыёстанцый? Пішыце ў каментах.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць