Грамадства1515

Прадстаўнік МНС сфармуляваў пяць пытанняў і адказаў пра пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы

«Улічваючы рост у геаметрычнай прагрэсіі тых, хто дакладна ведае, як трэба шукаць хлопчыка, вырашыў напісаць гэты пост у фармаце пытанне-адказ», — напісаў у фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

1. Ці ўмееце вы наогул шукаць людзей у лесе?

У 2017 годзе МНС удзельнічала ў пошуках 26 заблукалых дзяцей. 25 з іх знойдзеныя, адзін — не. У 2017 годзе МНС удзельнічала ў пошуках 302 заблукалых дарослых, 288 з іх знойдзеныя, 14 — не.

2. Чаму гэты выпадак — асаблівы?

Большасць дзяцей і дарослых знаходзяцца ў першыя суткі. Вось навіна пра жанчыну, якая тры дні правяла ў лесе. Яе заўважылі мае калегі з верталёта МНС. Хлопчык не знойдзены.

3. Пошукі пачаліся са спазненнем?

Праца пачалася ў тую ж ноч, калі паступіла паведамленне. Пацвярджэнне таму — навіна на нашым сайце аб тым, што за адны суткі мы 17 разоў выязджалі на пошукі (узрост — аператыўныя даныя, якія пазней адкарэктавалі).

4. Чаму адразу на месцы не было тысяч людзей?

Алгарытм любых пошукаў — нарошчванне сіл і сродкаў пры адсутнасці выніку. Ні ў адной краіне свету я не сустракаў сітуацый, калі праз 12 гадзін пасля знікнення дзіцяці ў лесе прачэсваюць мясцовасць тысячы чалавек, а неба забітае беспілотнікамі і верталётамі. Наш першы борт пачаў працу, нягледзячы на небяспечныя ўмовы надвор'я, калі стала зразумела, што пошукі спецыялістаў на зямлі ў блізкім радыусе + апытанні родных і жыхароў вёскі не прынеслі выніку.

5. Дык чаму хлопчык не знойдзены?

На гэтае пытанне спрабуюць адказаць эксперты і «эксперты». Я не магу ўявіць, што яшчэ павінны зрабіць ратавальнікі і валанцёры ў кантэксце пошукаў лясных. Адпрацавана ўсё. Ключавыя месцы — двойчы: міліцыяй ці МНС + добраахвотнікамі.

PS Кожны раз, калі вы збіраецеся зрабіць рэпост на гэтую тэму, проста задумайцеся — ці можа гэты чалавек быць экспертам? Ці трэба тыражаваць істэрыю, нянавісць, распальванне і пошук вінаватых? Дзякуй за ўвагу».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць