Афіша33

12 лекцый + канцэрт. Расклад актыўнасцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія» 

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому на іх вершы.

Усяго запланаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры: Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плануецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі, якія прэзентуюць у акустычным фармаце песні, напісаныя ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія».

Лекцыі будуць праходзіць штотыдня ад 1 верасня да 16 лістапада. Уваход вольны. Першай будзе імпрэза, прысвечаная Юлію Таўбіну. Лектар Андрэй Хадановіч настолькі зачараваўся ягонай паэзіяй, што вырашыў укласці кнігу, якая будзе прэзентаваная ў гэты ж вечар. Зборнік завецца «Юлі Таўбін. Выбранае», у яго ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах, а таксама бліскучыя пераклады Гэнрыха Гайнэ.

На лекцыях таксама будуць прэзентаваныя «маўклівыя кнігі» — нататнікі-песеннікі з выявамі паэтаў, якія зрабіла дызайнерка Кацярына Пікірэня.

Усе лекцыі будуць транслявацца анлайн праз старонкі паэтаў у Facebook (адрасы ўсіх старонак). Відэаверсія кожнай лекцыі будзе таксама размешчана ў Youtube.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» адбудзецца ў клубе «Брюгге» 29 кастрычніка 2017 года — роўна праз 80 гадоў пасля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Квіткі можна набыць праз Bezkassira.by

Песні, запісаныя для «(Не) расстраляная паэзія» увосень будуць прэзентаваныя на TuzinFM, яны складуць адмысловы восеньскі тур аўдыёчарту.

Расклад лекцый:

Верасень-лістапад. 19.00. Кнігарня «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Юлі Таўбін

1.09 (пт)

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч
Прэзентацыя кнігі «Юлі Таўбін. Выбранае»

Майсей Кульбак

8.09 (пт)

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык
Пры ўдзеле Аляксандра Памідорава

Юрка Лявонны

15.09 (пт)

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль.
Пры ўдзеле Vuraj

Анатоль Вольны

22.09 (пт)

Лекцыю чытае Антон Рудак.
Пры ўдзеле Akute

Ізі Харык

28.09 (чц)

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык.
Пры ўдзеле Светы Бень

Валеры Маракоў

6.10 (пт)

Лекцыю чытае Антон Рудак
Пры ўдзеле Naka

Міхась Зарэцкі

13.10 (пт)

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў
Пры ўдзеле Re1ikt

Міхась Чарот

20.10 (пт)

Лекцыю чытае Ганна Севярынец/
Пры ўдзеле Dzieciuki

Зяма Півавараў

27.10 (пт)

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль.
Пры ўдзеле Vinsent

29.10 Канцэртная прэм’ера праекту «(Не)расстраляная паэзія», клуб «Брюгге» (пр.Партызанскі, 6а), уваход — 20 руб., набыць квіток

Уладзіслаў Галубок

3.11 (пт)

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў.
Пры ўдзеле Змітра Вайцюшкевіча

Алесь Дудар

10.11 (пт)

Лекцыю чытае Ганна Севярынец
Пры ўдзеле Кацярыны Ваданосавай

Тодар Кляшторны

16.11 (чц)

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч
Пры ўдзеле TonqiXod

Каментары3

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць