Навука і тэхналогіі

Беларускія навукоўцы распрацавалі методыку генетычнай тэрапіі раку

Беларускія навукоўцы распрацавалі методыку генетычнай тэрапіі раку з дапамогай нанаматэрыялаў (дэндрымераў). Пра гэта паведаміў БЕЛТА загадчык лабараторыі пратэёміка Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Дзмітрый Шчэрбін.

Для паспяховай генетычнай тэрапіі неабходна эфектыўна дастаўляць лячэбны генетычны матэрыял у клеткі. «Мы ўсталявалі магчымасць выкарыстання дэндрымераў як перспектыўных матэрыялаў для гэтай мэты. Можам з дапамогай гэтых нанаматэрыялаў дастаўляць у клеткі малыя РНК, якія здольныя блакаваць сінтэз пэўных бялкоў, уласцівых менавіта для пухлінных клетак. У выніку спыняецца некантраляваны рост пухліны і запускаецца працэс самазнішчэння ракавых клетак», — сказаў Дзмітрый Шчэрбін.

Таксама навукоўцы выявілі, што калі блакаваць адразу тры пухлінныя бялкі адначасова, то выжывальнасць ракавых клетак зніжаецца да 5%. Гэтая перспектыўная распрацоўка не толькі для лячэння раку, але і для лячэння нейрадэгенератыўных захворванняў (хваробаў Альцгеймера, Паркінсана).

«З дапамогай дэндрымераў для лячэння гэтых хвароб можна дастаўляць у клеткі кароткія нуклеінавыя кіслаты, званыя плазмідамі. Тут адбываецца ўжо зусім іншы працэс: плазміды дастаўляюцца ў клетку, убудоўваюцца ў яе ДНК і запускаюць выпрацоўку лячэбнага бялку, які выклікае хуткае і эфектыўнае аднаўленне нервовых клетак», — растлумачыў навуковец.

«Укараненне гэтай распрацоўкі патрабуе часу, праходжання клінічных выпрабаванняў. Прэпарат на аснове дэндрымераў можа быць створаны ў выглядзе таблеткі, але лепш, калі ён будзе ўводзіцца нутравенна», — дадаў Дзмітрый Шчэрбін. Распрацоўка беларускіх навукоўцаў была высока ацэненая і ўвайшла ў топ-10 вынікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2016 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць