Грамадства2626

Лукашэнка — людзям у Аршанскім раёне: Жывіце доўга, моцнага вам здароўя

Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень наведаў храм Прэабражэння Гасподняга ў горадзе Барань Аршанскага раёна.

«Вы, напэўна, ведаеце, часам бачыце, што я, калі прыязджаю, абавязкова гляджу на гэтыя выдатныя месцы. Яны мне не чужыя. Я вельмі добра ведаю праблемы, якія ёсць тут — Балбасава, Барань, Орша — у гэтым рэгіёне. Гэта адзін з самых складаных рэгіёнаў у Беларусі па працаўладкаванні, занятасці насельніцтва. Так быць не павінна, — сказаў кіраўнік краіны ў час размовы з мясцовымі жыхарамі. — І ў бліжэйшы час ва ўрадзе мы вельмі сур'ёзна разгледзім пытанні развіцця гэтага рэгіёну, асабліва гэтых населеных пунктаў «.

«Калісьці гэта быў адзін з развітых раёнаў. Тут базавалася савецкая авіяцыя стратэгічнага прызначэння. Але здарылася так, як здарылася. І з таго часу, не скажу, што мы тут ужо шмат зрабілі, але неяк стараліся людзей заняць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама заклікаў і да актыўнасці саміх грамадзян: «Трэба прывыкаць да таго, што людзі павінны ісці за працай. Не праца да людзей, а так, як прынята ва ўсім свеце».

«І хачу вам публічна сказаць, што і начальнікі тут мясцовыя вельмі павольна варушацца. Пасяджэнне ўрада мы правядзем тут, на месцы. Але да гэтага часу вы (кіраўніцтва на месцах) паварушыцеся», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў той факт, што месцамі па-ранейшаму застаюцца незадзейнічаны некаторыя аб'екты, якія пустуюць, яшчэ з савецкіх часоў.

«Гэта не справа, што самыя добрыя прыгожыя месцы, зручныя для жыцця людзей, мы не можам прывесці ў парадак. Не скажу, што яны не ў парадку, але яны павінны быць яшчэ лепш, і людзі павінны мець тут працу. Вось гэта галоўнае пытанне, якое мяне хвалюе. Справа не ў тым, што гэта мая радзіма. мая радзіма сёння — уся Беларусь. Але гэта месца заслугоўвае свайго развіцця, бо інфраструктура тут адпаведная», - падкрэсліў беларускі лідар.

«Паверце, мы ўмеем рабіць усё. Часам і людзі нашы не вельмі актыўныя, чакаюць чагосьці ад Госпада, але і ўлады не заўсёды варушацца так, як трэба. Я гэта прызнаю. Жывіце доўга, моцнага вам здароўя. Усе праблемы, паверце, мы вырашым», — рэзюмаваў ён.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць