Эканоміка77

Беларусы заплацілі больш за мільён даляраў падатку на пасылкі з-за мяжы

За перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы беларусы летась заплацілі ў дзяржбюджэт 2,4 мільёна рублёў, паведамілі FINANCE.TUT.BY у ДМК. У пераліку па курсе Нацбанка на 4 красавіка гэтая сума складае 1 мільён 278 тысячы даляраў.

У 2016 годзе ў нашу краіну паступіла 12,7 мільёна міжнародных паштовых адпраўленняў. Пры гэтым кошт 1% пасылак, якія фізічныя асобы атрымалі з-за мяжы, перавысіў ліміты ў 22 еўра.

З 14 красавіка мінулага года беларусы атрымліваюць замежныя пасылкі для асабістага карыстання па новых правілах: максімальная сума замовы ў адзін месяц абмежаваная 22 еўра і 10 кілаграмамі (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсё, што больш за ліміт, трэба плаціць 30% з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

«Часцей за ўсё перавышэнне нормы адбываецца па кошце за кошт паступлення некалькіх пасылак у іх адрас на працягу каляндарнага месяца. У асноўным налічэнне сум мытных пошлін, падаткаў праводзілася мытнымі органамі на падставе звестак аб кошце тавараў, названых адпраўніком ў дакументах, якія суправаджаюць міжнародныя паштовыя адпраўленні, — тлумачылі раней у ДМК.

У мінулым годзе прыкладна 1,6% ад агульнай колькасці пасылак з-за мяжы, якія прыйшлі фізічным асобам, вярнулі адпраўнікам з-за іх адмовы атрымліваць «бандэролі».

***

Прыклад. Замоўлены знешні вінчэстар коштам 90 даляраў (або 82 еўра). Якую пошліну прыйдзецца выплаціць у дадзеным выпадку?

Адказ ДМК: Калі кошт перасыланага ў МПА тавару для асабістага карыстання складае 90 даляраў (што ў пераліку склала 82 еўра) і вага не перавышае 10 кг і на працягу каляндарнага месяца ў адрас дадзенай фізічнай асобы не перасылаліся іншыя тавары, то сума падлягаючых выплаце мытных плацяжоў будзе разлічаная наступным чынам: (82 еўра — 22 еўра) х 30% + 5 еўра (мытны збор за здзяйсненне мытных аперацый) — і складзе 23 еўра.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць