Свет88

З «Лайфньюс» звольнілі аўтара «расследаванняў» пра беларускую апазіцыю

15 сакавіка рэдактар аддзела «Рэлігія» скандальнага расійскага выдання «Лайф» Уладзіслаў Мальцаў выявіў памылку ў тэксце карэспандэнта «Коммерсанта» Аляксандра Чорных. Журналісты ўступілі ў сварку, падчас якой Мальцаў патлумачыў, чым ён лепш за Чорных:

Каментар заўважыў журналіст Алег Кашын.

Чытачы абмеркавалі керамаграніт…

…і западозрылі, што ўладальніку «Лайф» Араму Габрэлянаву такі падыход да працы можа не спадабацца.

Мабыць, так і здарылася. Пост Алега Кашына сабраў 1000 лайкаў і 150 перапостаў, пасля чаго Мальцаў апублікаваў пост, у якім заявіў, што гэта быў тролінг:

У чым заключаецца профіт, зразумела не да канца: сёння Мальцаў быў звольнены. Пра гэта «Медузе» распавёў першы намеснік рэдакцыйнага дырэктара «Лайф» Анатоль Сулейманаў: «Гэта сапраўды так. Тое, што ім было зроблена, — некарпаратыўна». Ён дадаў: «У «Лайф» сапраўды атрымліваюць добрую зарплату, але не такую вялікую, каб можна было купіць двухпакаёвую кватэру, адштукаваць яе керамагранітам і купляць нейкія неймаверна крутыя скураныя курткі».

Заўважым, што Уладзіслаў Мальцаў адзначыўся шэрагам «расследаванняў» пра беларускую апазіцыю. Вось толькі некаторыя загалоўкі яго «сенсацыйных» артыкулаў:

  • «Вашынгтон фінансуе адраджэнне паганства ў Беларусіі»
  • «Беларуская апазіцыя далучылася да барацьбы за легалайз»
  • «Лясныя небраты: як беларуская апазіцыя рыхтуецца да вайны з Расіяй»
  • «Як «беларускі партызан» Павел Шарамет абслугоўваў украінскіх неанацыстаў»
  • «Мінскі легіён Бандэры: як беларускія нацыяналісты ваююць з Расіяй»

Каментары8

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе11

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Галодныя гульні». Заўзятары — пра спробы купіць білеты на хакейнае «Дынама»3

Орбан у размове з Пуціным параўнаў сябе з мышанём, што дапамагае Пуціну, льву15

Экіпаж «Артэміда-2» выявіў на Месяцы два новыя кратары. Адзін з іх назвалі ў гонар памерлай жонкі камандзіра місіі1

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы1

Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю1

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі41

Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка3

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе11

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць