Грамадства44

Як беларусы гукалі ў Нью-Ёрку вясну ФОТАРЭПАРТАЖ

Паколькі Гукаць вясну можна з 1 сакавіка да Вялікадня, то спачатку мы прызначылі правядзенне абраду 5 сакавіка, але -10 у Ню Ёрку з парывістым ветрам, — гэта амаль як - 20 у Беларусі. Перанеслі свята на тыдзень пазней. Сіноптыкі абяцалі нулявую тэмпературу, а ўранні зноў аказалася -10. Адступаць не было куды.

Дзякуй Богу, што ёсць у нашым асяроддзі гэткая зухаватая Ганна Шарко, якая за што ні возьмецца — усё зробіць і іншых за сабой павядзе. Прапанавала яна правесці нашае Гуканне ў бруклінскім Праспект-парку на маляўнічым узбярэжжы возера ля альтанкі. Усе пагадзіліся.

Прыехаў з Нью-Джэрсі Сяржук Сокалаў-Воюш з жонкаю Ганнай і сынам Светавітам, за імі адны за аднымі завіталі хлопцы і дзяўчаты, нават двое немаўлят з маладзенькімі маці.

Быў такі холад, але усім хацелася пакрасавацца ў вышыванках, таму хлопцы пачалі напяльваць іх проста паверх куртак з капюшонамі. Таму выглядалі крыху камічна грубаватымі. Адзін толькі Алесь Тур, які і ў гэткае надвор'е плавае ў акіяне па пятнаццаць хвілінаў штодня, красаваўся ў адной ільнянай вышыванцы.

Пачалі гукаць вясну:

Вясна, хадзі ў двору,
Нясі ключ за сабою,
Зіму замыкаці,
Вясну адмыкаці…

Каб сагрэцца, закружыліся ў хуткіх карагодах, змяняючы адну песню на другую. Ганна адарыла ўсіх печывам у выглядзе птушак. Дзеці пасыпалі на пагорку грэчневае крупы, каб хутчэй прыляталі птушкі і прынеслі нам на скрыдлах цяпло.

Тады пайшлі тапіць у возеры ляльку-ведзьму Марэну, як сымболь зімы, холаду ды зла, каб разам з ёй зніклі і нашыя ўсе праблемы і хутчэй запанавала вясна ды цёплыя дзянёчкі. А дзяўчаты не ўцярпелі і накінулі на плечы Алеся Тура цёплае пакрывала. Загукалі мы вясну, і, здаецца, сапраўды крыху пацяплела. Цяпер ужо як ні злуецца зіма, але напэўна хутка прыдуць цёплыя вяснавыя дзянькі.

Болей фотаздымкаў тут

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць