Улада

Суд над Зэльцэрам прызначаны на 30 ліпеня

Працэс пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які будзе абараняць Эмануіла Зэльцэра.

Разам з Э.Зэльцэрам будуць судзіць і ягоную сакратарку Ўладлену Функ (Брускіну).

Працэс пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма. Судзьдзя — Дзьмітры Клімовіч.

Амэрыканскага адваката Э.Зэльцэра абвінавачваюць у падробцы дакумэнтаў, кантрабандзе псыхатропных рэчываў, незаконным абароце наркотыкаў і камэрцыйным шпіянажы. Максымальнае пакараньне за гэтыя злачынствы — да 7 гадоў зьняволеньня. Вядома, што Э.Зэльцэр вінаватым сябе не прызнае.

Падчас сустрэчы з амэрыканскім дыпляматам амэрыканскі адвакат казаў, што пасьля арышту супроць яго ўжывалі фізычную сілу. Таксама Эмануіл Зэльцэр неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і адсутнасьць патрэбнай мэдычнай дапамогі. У прэсавай службе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі заяўляюць, што паводле стану здароўя Э.Зэльцэр можа ўдзельнічаць у працэсе.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр прыляцеў 12 сакавіка ў Менск нібыта дзеля вырашэньня праблем спадчыны нябожчыка Бадры Патаркацышвілі, грузінскага алігарха. У аэрапорце Э. Зэльцэр і У.Функ былі арыштаваныя і дагэтуль утрымліваюцца ў ізалятары КДБ — «амэрыканцы».

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць