Улада2626

МЗС аб рашэнні Расіі наконт пагранзоны: Не трэба драматызаваць сітуацыю, але чаму без паведамлення, не разумеем

Нечаканае рашэнне расійскага боку аб пагранічных зонах на беларуска-расійскай мяжы стала сенсацыяй у СМІ Беларусі і Расіі. У МЗС Беларусі пракаментавалі дзеянні РФ.

Фота Юрыя Марцьянава, Камерсант

«Не варта зараз драматызаваць сітуацыю. Мы аналізуем гэты дакумент», — адзначыла ў каментары TUT.BY намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, звярнуўшы ўвагу на два аспекты.

«Па-першае, насуперак усім існуючым дамоўленасцям, якія рэгулююць ахову дзяржаўных межаў дзвюх краін і парадак іх перасячэння, расійскі бок прыняў рашэнне аб устанаўленні памежнай зоны на мяжы з Беларуссю без папярэдняга паведамлення», — заявіла яна.

Як адзначаюць у МЗС, гэта не першы падобны выпадак.

Такая сітуацыя адбылася ў пачатку 2016 года, калі Расія фактычна пачала ўводзіць абмежаванні на ўезд грамадзян трэціх краін праз мяжу Беларусі і Расіі. «З улікам узроўню прамога ўзаемадзеяння нашых памежных службаў і іх узаемнага прадстаўніцтва, падобная нескаардынаванасць дзеянняў, натуральна, выклікае справядлівыя пытанні», — адзначае Ваньшына.

«Па-другое, у многіх складваецца ўражанне, што гэтыя дзеянні вядуць да аднаўлення паўнавартаснага кантролю на беларуска-расійскай мяжы, адмененага больш за дваццаць гадоў таму. А гэта ідзе насуперак цэламу шэрагу існуючых дамоўленасцей, якія прадугледжваюць базавы прынцып адкрытасці межаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй».

«Хацелася б асабліва падкрэсліць, што ў гэтым выпадку ініцыятыва зыходзіць не ад беларускага боку», — рэзюмавала начальнік аддзела прэс-службы МЗС

Каментары26

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць