Літаратура22

Пачалося галасаванне за «Кнігу года»: пераможца атрымае 1000 еўра

Адкрываецца новы сезон «Кнігі года» — прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.

Прэмія будзе прысуджацца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2016 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, а па сутнасці — любы беларускі літаратар.

У гэтым годзе прэмія будзе ўручацца адной кнізе незалежна ад жанру — намінацыі не прадугледжаныя. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка.

Сёлета ў журы прэміі «Кніга году» можа ўвайсці любы пісьменнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго, каб прагаласаваць, трэба да 20 лютага запоўніць форму на сайце прэміі.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў сакавіку. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі», Антон Рудак з кнігай «Верхні горад», Вольга Гапеева з кнігай «Сумны суп» і Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (у 2015 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура»), Андрэй Хадановіч з кнігай «Нататкі таткі» (2016).

Каментары2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць