Грамадства11

Магілёўская міліцыя ініцыявала выязныя суды па сямейна-побытавых злачынствах

УУС Магілёўскага аблвыканкама мае намер арганізаваць выязныя суды па сямейна-побытавых злачынствах у кожным раёне вобласці.

Як заявіў 27 студзеня на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук, ускладнілася сітуацыя, звязаная з сямейна-бытавымі адносінамі. Шмат у чым, паводле яго слоў, праблема заключаецца ў несвоечасовасці атрымання інфармацыі аб такіх супрацьпраўных дзеяннях і нежаданні пацярпелых «выносіць смецце з хаты».

З мэтай папярэджання п'янства і ўчынення асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў па фактах насілля ў сям'і ў 2016 годзе распачата 473 справы, што на 17% больш, чым, у 2015 годзе, па прэвентыўных артыкулах 153, 154 і 186 Крымінальнага кодэкса.

«Мы паставілі перад сабой задачу максімальна палепшыць якасць індывідуальна-прафілактычнай работы», — заявіў Кавальчук. Цяпер, паводле яго слоў, кожнае паведамленне пра сямейна-побытавую непаспяховасць бярэцца на кантроль. «І мы з улікам важнасці размежавалі ступені гэтага кантролю. Калі раней гэтым больш займаўся ўчастковы інспектар, то для таго, каб павысіць якасць гэтай работы, узяўшы на кантроль такое паведамленне, мы ўжо вырашаем, хто будзе падключацца да гэтай праблемы. Па ўсіх асобах, якія стаяць на ўліку, мной даецца ўказанне разбірацца асабіста начальнікам РАУС», — заявіў кіраўнік абласной міліцыі.

«У лютым плануем у кожным раёне сабраць тых асоб, якія стаяць на ўліку за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, і правесці адкрытыя выязныя пасяджэнні судоў. Каб гэтым людзям яшчэ раз паказаць, якія наступствы наступяць і да чаго могуць прывесці такія супрацьпраўныя паводзіны», — сказаў Кавальчук.

Начальнік УУС як і раней лічыць, што з мэтай барацьбы са злачынствамі, што ўчыняюцца пад уздзеяннем алкаголю, мэтазгодна ўвесці забарону на гандаль спіртным у начны час. Ён упэўнены, што эканамічны эфект ад такога гандлю, які не патрабуецца для большасці насельніцтва, нікчэмны, калі ўлічыць усе адмоўныя моманты ад яго. «Мы абавязаныя данесці да ўлады, да грамадства ўсе негатыўныя моманты, якія звязаныя з прыняццем рашэння аб рэалізацыі спіртных напояў», — адзначыў ён, прылічыўшы да такіх, у прыватнасці, розныя траўмы, страту непрацаздольнасці, хваробы, звязаныя са злоўжываннем спіртнога, пагаршэнне здароўя насельніцтва ў цэлым.

«Вазьміце Расійскую Федэрацыю. Там прынятая на заканадаўчым узроўні поўная забарона на рэалізацыю спіртных напояў у начны час», — сказаў Кавальчук, адзначыўшы, што ў Беларусі ў гэтым выпадку рашэнне аб продажы алкаголю ўначы прынятае, каб дагадзіць меншай частцы насельніцтва, «і вядома, лабіруюцца інтарэсы вытворцаў спіртных напояў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць