Здарэнні88

У Гомелі расіяніна, які расстраляў таксіста, прыгаварылі да 22 гадоў пазбаўлення волі

30 лістапада Гомельскі абласны суд абвясціў прыгавор у дачыненні да 37-гадовага жыхара Гомельскага раёна, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Ён абвінавачваўся ў забойстве 40-гадовага жыхара Гомеля, які працаваў таксістам. За ўчыненне забойства, а таксама за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй і разбой расіянін прыгавораны да 22 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Таксама на карысць пацярпелай (жонкі загінулага) будзе спагнаная матэрыяльная шкода ў 1 тыс. рублёў і маральная ў 50 тыс. рублёў

Жонка забітага таксіста Алена заявіла журналістам пасля вынясення прысуду, што хацела б больш суровага пакарання для забойцы свайго мужа. Яна згодная з пазіцыяй абвінавачання, якое прасіла для абвінавачанага 25 гадоў строгага рэжыму. У сваю чаргу маці забітага заявіла, што яны хацелі б смяротнага пакарання для забойцы, але не патрабавалі гэтага на судзе.

Прысуд не набыў законнай моцы.

Злачынства было ўчыненае 16 сакавіка 2016 года. 40-гадовы жыхар Гомеля, супрацоўнік «Таксі 155 Альфа», паехаў на працу на машыне «Форд-Гэлаксі». Праз гадзіну ён па тэлефоне паведаміў жонцы, што едзе дадому, але знік.

Яго шукалі міліцыя, калегі, валанцёры. Днём 18 сакавіка цела зніклага з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзенае ў лесе каля вёскі Сасноўка.

Неўзабаве быў устаноўлены і падазраваны — жыхар вёскі 37-гадовы грамадзянін Расіі. Таксіста ён застрэліў з рэвальвера. Зброю абвінавачваны, паводле яго слоў, купіў раней на рынку ў Падмаскоўі. Падчас следства абвінавачваны, хоць і не адразу, прызнаўся ў злачынстве.

Абвінавачаны ў судзе сцвярджаў, што сапраўды забіў таксіста i завалодаў яго аўтамабілем, грашыма, мабільным тэлефонам, планшэтам, наборам інструментаў, навігатарам і гэтак далей (усяго на 24 тысячы дэнамінаваных рублёў), але зрабіў гэта спантанна. «То бок я хацеў учыніць разбой, завалодаць грашыма таксіста, але не хацеў яго забіваць, а толькі папалохаць пісталетам», — тлумачыў на судзе расіянін. Патрэбныя былі грошы, «на будаўнічыя матэрыялы, полікарбанат для цяпліцы», удакладняў абвінавачаны.

Ураджэнец Набярэжных Чалноў (Татарстан), ён у 2006 годзе быў судзімы за крадзеж, атрымаў умоўны тэрмін. Раней, з 1999 года, служыў у арміі на Паўночным Каўказе па кантракце. На пытанне, ці браў удзел у баявых дзеяннях, адказваць адмовіўся. Расіянін пазнаёміўся праз інтэрнэт з беларускай, жыхаркай Сасноўкі Гомельскага раёна, і пераехаў да яе, пара зарэгістравала шлюб. Жонка працавала лекарам. Дзеці нарадзіліся ў 2014 і 2015 гадах.

Каментары8

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць