Улада

Cтаршыня Саюзу пісьменьнікаў звольнены з БДУ

Кіраўніка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча звольнілі з пасады дацэнта на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту.

Алесь Пашкевіч (справа) суправаджае Аляксандра Казуліна на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты.

Фота Юліі Дарашкевіч

Кіраўніка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча звольнілі з пасады дацэнта на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту.

Пагроза звальненьня над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна заангажаваўся ў палітычную кампанію А.Казуліна. На факультэце, як кажа Пашкевіч, вакол яго пачала штучна стварацца нэгатыўная атмасфэра. Каб не працягваць гістэрыі, кіраўнік СБП прапанаваў «мірнае пагадненьне»: ён напісаў заяву на звальненьне «па ўзгадненьні бакоў» (бо працуе на кантракце), але не праставіў даты. У кіраўніцтва філфаку ён папрасіў магчымасьці дачытаць да канца навучальнага году курсы, якія вядзе ў студэнтаў, а зь верасьня 2006 г. меўся сысьці.

Аднак 17 красавіка Пашкевіча выклікалі ў аддзел кадраў БДУ і прапанавалі прыкласьці подпіс пад загадам пра звальненьне і забраць працоўную кніжку. На заўвагу Пашкевіча, што заява не аформленая належным чынам і ніякага «ўзгадненьня бакоў» не было, кадравічка толькі сьцепанула плячыма.

Куды цяпер падавацца на працу, Алесь яшчэ ня ведае. Кажа, што падумаць пра гэта не пасьпеў, бо ўвесь час забірае падрыхтоўка да судовага працэсу: Мін’юст зьбіраецца ліквідаваць найстарэйшы творчы саюз Беларусі. Аднак здавацца Пашкевіч не зьбіраецца і разглядае магчымасьць суду супраць БДУ за незаконнае звальненьне.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць