Літаратура

Шэрман, Багушэвіч, Адамовіч — прайшоў «Вечар трох прэмій»

Увечары 25 кастрычніка ў мінскім Прэс-клубе прайшло ўручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу 2015 года.

Сузаснавальнікі прэміі - Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд «Вяртанне».

Прэмія нездарма носіць імя Карласа Шэрмана. Шэрман, які нарадзіўся ва Уругваі, перакладаў з іспанскай на беларускую, быў заснавальнікам і віцэ-прэзідэнтам беларускага ПЭН-цэнтру. Дарэчы, прэмія ўручалася менавіта ў дзень народзінаў Карласа Шэрмана.

Карлас Шэрман (1934-2005)

Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў. У кароткі спіс увайшлі шасцёра: Павел Касцюкевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Дугласа Адамса «Аўтаспынам па галактыцы» (Логвінаў); Францішак Корзун з перакладам з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Лісты Круцяля» (Галіяфы); Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі «Калевала» (Зміцер Колас); Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя» (ТАА «Гайсак»); Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла «Ляжаць, шэльма!» (Логвінаў); Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка «Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя» (Логвінаў).

Андрэй Хадановіч мадэраваў вечар і спяваў песні

Выбіралі пераможцу Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева. На думку журы, найлепшым перакладчыкам мінулага года быў Якуб Лапатка, які пераклаў на беларускую знакаміты фінскі эпас.

Якуб Лапатка

Пераможца таксама атрымаў чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму ў 3900 рублёў.

Прадстаўнік фонда «Вяртанне» Сяргей Макарэвіч уручыў пераможцу адмысловую картку для атрымання грошай.

«Калевалу» я пераклаў ад злосці. Адзін чалавек мне сказаў калісьці — што за мова такая, беларуская, калі на ёй няма класікаў, напрыклад, Сервантэса? Я раззлаваўся. Спачатку я ўзяўся за Сервантэса… але «не пасябраваў» з ім. А вось з «Калевалай» атрымалася», — сказаў Якуб Лапатка.

Акрамя таго, уручылі яшчэ дзве прэміі. Беларускі ПЭН-цэнтр узнагародзіў прэміяй імя Францішка Багушэвіча Святлану Марозаву, даследчыцу з Гродна, за кнігу «Сваёй веры ламаць не будзем», і Дзяніса Лісейчыкава, намесніка дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва, за кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.».

Святлана Марозава.

Абедзве кнігі прысвечаныя даследванню ўніяцкай царквы ў Беларусі.

Дзяніс Лісейчыкаў.

А прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны свабоды». У «Імёнах…» Арлоў намаляваў партрэты трох соцень вядомых і не вельмі беларусаў, якія змагаліся за свабоду Беларусі.

Уручыць прэмію Арлову «дапамог» Уладзімір Някляеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць